Произведения | Яна — выдумка маёй галавыКаб вершы М. Багдановіча загаварылі, Вы павінны сабе ўявіць стары багаты дом таго часу. Гэта быў дом маёй бабулі Таццяны Рафаілаўны Какуевай у Яраслаўлі. 3 ёю жылі малодшыя Какуевы: мая маці Ганна Рафаілаўна (старэйшая з дзяцей), блізняты Варвара і Рафаіл і малодшы брат Мікалай. (Для яснасці растлумачу, что імя Рафаіл паўтаралася ў сям'і Какуевых у трох пакаленнях.) Дом быў вельмі гасцінны, і таму там заўсёды збіралася моладзь. Любімымі гульнямі на дварэ тады былі лапта і гарадкі. Вясёлая кампанія гімназістаў напаўняла шумам і смехам вялікі двор. Пасылаю, з просьбаю вярнуць, яго фатаграфію. Узяць «на вынас» — гэта азначала адным ударам выбіць усе чуркі з гарадка, а «каша» — гэта калі фігура развалілася, але ўсе чуркі засталіся ў горадзе. У лапту з хлапчукамі гулялі і дзяўчынкі. У халодныя вечары моладзь збіралася ў прасторных пакоях дома. Тут чыталі вершы і музіцыравалі. Трое з дзяцей добра ігралі: Ганна — на раялі (яна потым паступит ў Пецярбургскую кансерваторыю), Рафаіл — на віяланчэлі, Мікалай — на скрыпцы. Нехта з дзяцей — на альце. Часта ўсе спявалі хорам. (Старэйшае пакаленне Какуевых таксама было вялікім аматарам музыкі.) Часам уся кампанія ездзіла пад Яраслаўль у сяло Шчокатава. Там быў невялікі фальварак у бабулі з вялікім фруктовым садам і мноствам кветак (кветкі бабуля разводзіла з вялікай любоўю, і насенне ёй прысылалі з усяго свету). Бабулін дом яшчэ захаваўся, але ад саду нічога нe засталося. Дзе-нідзе цэлая яшчэ жывая агароджа... У вёсцы каталіся на лодцы па вялікай сажалцы, што была ля сядзібы, хадзілі ў лес. Ва ўсіх забавах прымаў удзел і друг сям'і — Максім Багдановіч». У другім лісце ад 5 лютага 1973 г. Мікалай Іванавіч дадае яшчэ новыя факты: «Пела ўся кампанія звычайна або седзячы на лаўцы ў двары, або забраўшыся на сенавал. Канчалі ж заўсёды адной песенькай пра Камара. Гэтыя вечары былі маёй маме, Анне Рафаілаўне, вельмі дарагія, і яна мне ў дзяцінстве пра іх многа расказвала. Словы «Камарочка» яна так часта напявала, што яны мне запомніліся. Все мы песни перепели Сдунай-най-най-най, перепели. Одного мы Комарочка не певали Сдунай-най-най-най, не певали. Раз задумал наш Комар пожениться Сдунай-най-най-най, пожениться. Как на той ли на Мушке на Горюшке Сдунай-най-най-най, на Горюшке. Но подул тут ветер-ветер-ветерок-ветерище Сдунай-най-най-най, Ветерище. И слетел тут наш комар, комарок, комарище. Сдунай-най-най-най, Комарище. (Ці не гэта песенька навяла паэта на думку стварыць паэму па народных беларускіх матывах «Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык»?!) |