Произведения Интересные ссылки | Яна — выдумка маёй галавыI далей у першым пісьме Мікалай Іванавіч пісаў: «Пасля атрымання Вашага апошняга пісьма і зборніка вершаў я доўга думаў над паэмай «Вераніка». Сапраўды Ў яе ўвайшоў насланы мной незакончаны верш. Гульню Ў лапту пацвярджаюць радкі: «...I кожны стрымліваў свой плач, калі ўразаўся ў плечы мяч...» Я ўспамінаю, што і пра галубоў мне нешта расказвала мая мама. Што датычыць аўтабіяграфічнасці паэмы, мяне бярэ сумненне, таму што ніхто з Какуевых, па-мойму, не можа служыць правобразам Веранікі. Крыху надобная на яе прыёмная Дачка дзядзькі — Ліда, але пакуль пра яе я нічога напісаць не магу. Уважліва прагледзеўшы яшчэ раз усе старьія фатаграфіі, я знайшоў дзве групы гімназістаў. Яны вельмі падобныя, і адну я Вам магу падарыць... Калі мне ўдасца здабыць дадатковыя звесткі, я Вам напішу, і Вы скажыце мне, калі ласка, што Вас яшчэ асабліва цікавіць...» Разглядаю прысланую Мікалаем Іванавічам фатаграфію, якую ён апісаў у пісьме. Групавы фотаздымак сямі гімназістаў. У першым радзе пасярэдзіне Максім Багдановіч. Ён вылучаецца сярод групы сваёй вопраткай — форменнай, але мешкаватай, пашытай з простага матэрыялу. I ў той жа час сядзіць усярэдзіне, як старэйшы. Мы не прывыклі бачыць Максіма поўным. Калі ён вучыўся ў ліцэі і пазней, ён быў высокі і стройны. Гэта мы ведаем па ўспамінах бацькі паэта і людзей, якія асабіста яго ведалі (напрыклад па ўспамінах В. Гарбацэвіча). Тут мы бачым юнака трошкі нязграбнага, з хлапечымі поўнымі вуснамі. I ўсё ж, вы адразу яго пазнаеце. Гэта фота — добрая ілюстрацыя да ўспамінаў Д. Дзябольскага, які пісаў: «Упершыню я ўбачыў Максіма на шырокай мармуровай лесвіцы гімназіі, дзе мне нехта яго паказаў. У гэты дзень пайшлі ў нашым класе размовы, што прыехаў нейкі навічок з Ніжняга, але што будзе ён вучыцца не ў нашым, а ў паралельным класе. Першае, што кінулася ў вочы і вельмі запомнілася ў Максіма,— не зусім звычайны выгляд гімназічнага касцюма. Курткі і штаны ва ўсіх гімназістаў былі з добрага сукна і заўсёды захоўвалі «першапачатковую» форму. Касцюм жа Багдановіча, яўна сваёй работы, пашыты з нечага хутчэй падобнага на мультан, меў не.зусім бездакорны выгляд. . Чутка аб тым, што навічок вельмі начытаны і «во» як ведае літаратуру, зараз жа дайшла да нашага класа...» Звесткі, атрыманыя ад Мікалая Іванавіча Лілеева, поўнасцю пацвярджаюцца ўспамінамі Д. Дзябольскага. «У апошнія гімназічныя гады,— піша Д. Дзябольскі,— Максім пазнаёміўся з сям'ёй свайго аднакласніка Рафаіла Какуева і стаў часта там бываць, пасябраваўшы не столькі з братамі Рафаілам і Мікалаем, як з дзвюма іх сёстрамі — Ганнай і Варварай. Яны вучыліся ў жаночай гімназіі і з Максімам былі прыкладна аднагодкі. Абедзве добра ведалі мовы і былі вельмі прывабнымі, асабліва Ганна, стройная, з тонкім тварам і цёмнымі вачыма. Вясною Максім амаль кожны вечар бываў у іх; на вялікім двары какуеўскага дома па вечарах гулялі ў гарадкі. Максім быў захоплены гульней і з захапленнем пра яе расказваў. у радках пра «гарадкі» ў вершаваным апавяданні «Веранда» я адразу ж пазнаў яго расказы аб гарадках у веснавьія светлыя вечары на двары Какуевых. Знаёмства з сям'ёй Какуевых і пастаянныя наведванні ў тую ж вясну вялікага какуеўскага дома былі, магчыма, лепшым часам яго не вельмі радаснага юнацтва, таму што хвароба ўвесь час напамінала аб сабе». |