Произведения Интересные ссылки | Яна — выдумка маёй галавыЗначыць, імя гераіні паэмы дадзена па маленькая дзяўчынцы Роначцы, Вераніцы, якая так палюбілася Максіму. Аўтар уклаў у вобраз Веранікі разумение жаноцкасці і прыгажосці. Гэта — своеасаблівае Credo паэта, якое ён выказаў ва ўсім цыкле «Мадонны», у паэмах «У вёсцы» і «Вераніка». Вобраз Веранікі сапраўды «выдумка галавы» паэта. Застаецца апошняе пытанне: а ці не было асобы, якой прысвечаны гэтыя ўсхваляваныя вершы паэта? Бацька Максіма Адам Ягоравіч у пісьме ад 23 чэрвеня 1926 г. Інстытуту беларускай культуры паведаміў, што вершы сына, адрасаваныя Ані «Учора шчасце толькі глянула нясмела...», «Четверной акростих», «Уймитесь волнения, страсти...» і інш., прысвечаны Ганне Ку[а]ку-евай і што Ганна Р-на К-ва — таксама яна. Вось тэкст гэтых вершаў: Учора шчасце толькі глянула нясмела I развеяліся хмары змрочных дум. Сэрца чулае і млела і балела, Радасць душу мне шчаміла, быццам сум. Усё жыццё, як лёгкая завея, Кнігу разгарнуў — а не магу чытаць. Як зрабілася, гато пакахаў цябе я,— Хіба знаю я? Ды і нашто мне знаць? Верш тэты асабісты, напісаны для сябе. Аўтар звяртаецца ў ім да дзяўчыны на «ты», піша на беларускай мове. «Четверной акростих» напісаны на рускай мове і адрасаваны, відаць, самой Ані. Звяртаецца паэт да яе на «Вы»: Ах, как умеепе Вы, Анна, Не замечать, что я влюблен. Но все же шлю я Вам не стон, А возглас радостный: осанна! Аня, Анна, Анна Рафаілаўна Какуева ўжо знаёма нам. Яна — сястра гімназічных таварышаў Максіма Багдановіча Рафаіла і Мікалая Какуевых, гімназістка, удзельнік вясёлых гульняў на двары Какуевых. Яна добра ведала замежныя мовы, іграла на раялі (пасля скончыла Пецярбургскую кансерваторыю з залатым медалём), была добрай наездніцай. Д. Дзябольскі ўспамінае яе прыгожай, зграбнай дзяўчынай з тонкім тварам і цёмнымі вачыма. Узростам была, відаць, трошкі старэйшая за Максіма і братоў Какуевых. Вось і ўсё, што мы ведаем пра яе маладыя гады. Але гэтая дзяўчына, пра якую мы так мала ведаем, пакінула глыбокі след у творчасді Максіма Багдановіча. Сярод чарнавых накідаў М. Багдановіча захавалася нямала радкоў, у якіх паэт выказаў сваю любоў да Ані і свой вялікі боль: Толькі чаму ж гэта ў ночы глыбокія, Даўшы спачынак стамлёным вачам, Я шапачу цераз сны адзінокія: «Аня... мая... нікаму не аддам». |