Произведения Интересные ссылки Мелкооптовая продажа декоративных и строительных материалов, древесная плита. . фрироллы на PokerStars найти лучший сайт и PokerStars бонус. . рождественские гадания . icq для телефона | Загадка БогдановичаЗдзіўляюча заканамерны ў сваім творчым узыходжанні Багдановіч. Лесуны, вадзянікі, змяіныя цары — колькі ўсім гэтым ужо займалася этнаграфія! Але ж Багдановіч не этнограф, ён паэт. I вось этнаграфію ён ро-біць паэзіяй, робіць разам з маладой літа-ратурай заканамерны якасны скачок. Зда-валася б, што тут незвычайнае, што незра-зумелае, чаму гэта трэба прымаць як «дэка-дэншчыну», як збочванне з прамой дарогі літаратуры? У Багдановіча часта будзе так: ён ідзе разам з усімі, але тым часам ці напе-радзе, ці трохі збоч. Заявіць жа ён нечакана ў 1915 годзе, што «беларускіх вершаў у нас няма, ёсць толькі вершы на беларускай мо^ ве»! Заявіць адразу пасля свайго ж пры-знання, што літаратура наша за нейкі дзеся-так год прайшла шлях, які адбіў так ці інакш усе блуканні еўрапейскай мастацкай думкі на працягу цэлай сотні год. Парадокс? Маг-чыма. Але хіба парадокс не форма развіцця думкі, не адна, урэшце, з форм развіцця і самой літаратуры? Архаіка і навізна перапляліся ў Багдано-вічавым цыкле. Але яна палемічная нейкая, загадкавая, гэтая архаіка, у ёй няйначай чу-ецца выклік — ну, канечне, тут дэкаданс! Як было падумаць іначай! Багдановіч уключае цыкл у зборнік «Вя-нок», той «Вянок», якому ўласцівы най-ашчаднейшы адбор з усяго, што створана паэтам, той «Вянок», якому, як мала з като-рых зборнікаў у гісторыі літаратуры наогул, уласцівыя строгая гарманічнасць, сімфанічнасць пабудовы,— ён адно цэлае, адно дыя-лектычна цэлае. Цыклы спрачаюцца паміж сабой — у часе, у жанры, у стылі, у тэмах, у метадах паказу адзінкавага і цэлага і — адначасова дапаўняюць адзін аднаго, не суіснуюць, а жывуць. Цыкл «У зачарованым царстве» — адно з аконцаў гэтага цэлага. Аконца, праз якое паэт зазірнуў у свет. Для Багдановіча жыц-цё, свет ніколі не існавалі разарванымі, аб-межаванымі нейкім суб'ектыўным моментам, для яго не існавала «кавалачкаў жыц-ця». Вось, дарэчы, яшчэ адно з істотных ад-розненняў Багдановіча ад мадэрністаў. Міфалогія — толькі першая цагліна ў яго пабудове, яе падмурак. Адсюль паэтава думка ўзнімаецца вышэй, ідучы тым часам і далей. Адам Ягоравіч, бацька, піша «Перажыткі старажытнага светаўспрымання ў белару-саў». Для этнографа паганства — гэта са-праўды перажытак, рарытэт на фоне сучас-нага яму жыцця. Этнограф суадносіць з сённяшнім днём, паэт з кавалкам таго, што некалі было цэлым, творыць гэтае цэлае ў прыналежным яму часе, творыць па законах, што некалі былі ўласцівыя гэтаму цэ-ламу.
А. Лойка, нам думаецца, памыляецца, ка-лі піша «пра паэтызацыю сутыкнення чала-века са светам прыроды, кал! яна панавала над ім». Справа ў тым, што ў Багдановіча ў дадзеным выпадку прынцыпова няма больш-менш адасобленага чалавека, як гэтага непазбежна патрабуе «сутыкненне». Ён, наад-варот, піша пра прыроду, якая ўключае ў сабе чалавека нароўні з лесуном, вадзяні-ком і г. д. і якая проста не дарасла яшчэ да чалавека. Скажуць: але ж і вадзянік, і лясун— спа-раджэнне чалавечай фантазіі. Што ж, спра-вядліва. Толькі ж, разам з тым, гэта спара-джэнне хоць і паэтычнай, але бездапамож-най фантазіі, якая моцная нутраным адчуваннем, але не аналітычнай здольна-сцю, якая толькі і робіць чалавека чалаве-кам. Мы, вядома, абвастраем праблему. Ніжэй мы ўбачым, што яе, здаецца, абвас-трае і Багдановіч. Звернем увагу вось на што. Той жа лясун — бажок, у нейкім сэнсе творца і ха-вальнік таямніцы, але ў Багдановіча ён не ў стане асэнсаваць тое, творцам і ўвасаб-леннем чаго лічыцца. Як, урэшце, і стара-жытны чалавек не ў стане асэнсаваць ство-ранае ягонай фантазіяй. Давайце паглядзім, як малююцца паэтам міфалагічныя персанажы. Думаеце, яны ад-чуваюць радасць ад таго, што ўвасабляюць сабой нешта цэлае — вядома, адносна цэлае, бо побач з лесуном ёсць яшчэ вадзянік і інш.? Брыдзець, пахіліўшысь панура, Лясун на раздоллі дарог. Абшарпана старая скура, Зламаўся аб дзерава рог. Гэта лесавік з аднаго верша. А вось з другога. |