Произведения | Загадка БогдановичаТолькі—досыць. Паглядзім лепш, куды ідзе далей паэтава думка, адштурхоўваючы-ся ад уласна міфалагічных вершаў. Багдановіч будуе цыкл на прынцыпе па-ступовага ўзыходжання ад ніжэйшага да вы-шэйшага, ад хаосу да гармоніі. Гармонія, яе мажлівасць падаецца праз чалавека—не праз таго паганскага чалавека, які, па сут-насці, не выдзяляе сябе з прыроды, а праз чалавека, надзеленага дарам сузірання і, такім чынам, выдзеленага гэтай сваёй здоль-насцю з прыроды. Праблему розуму Багда-новіч заканамерна звязвае з праблемай асо-бы. Вось тут, на новым этапе, і пачынаецца ўжо тое, што можам назваць і сутыкненнем чалавека з прыродай, і паэтызацыяй яе. Пераходны, па-свойму цэнтральны верш у цыкле — «Бура». Г эта як бы масток ад паганскага хаосу да ўпарадкаванага, так ска-заць, успрымання з'яў прыроды сучасным ча-лавекам, успрымання, упарадкаванага мена-віта сузіраннем. Супрацьпастаўлены, збліжа-ны па кантрасту два погляды на адну і тую ж з'яву. Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ўдаль марудна праплывае. Ўсё сціхла. Але вось паветра рассякае Агністы меч і зіхаціць вясёла. Ударыў ён — і грукат пракаціўся; Мігае грозны меч, удары не сціхаюць, I ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць, А людзі кажуць: гэта дождж праліўся. Паэтызацыі тут яшчэ няма, ёсць проста канстатацыя рознасці успрымання. Ці, можа, дэпаэтызацыя «нармальнага» ўспрыняцця? («А людзі кажуць: гэта дождж праліўся».) Але давайце не будзем спяшацца рабіць з гэтага высновы. Ход думкі Багдановіча не канчаецца на гэтым. Звернем тым часам увагу вось на што. Бура, навальніца персані-фікуецца Багдановічам у трагедыйнае па сваёй сутнасці дзеянне. Чалавек жа гэтай трагедыі не заўважае, яна па-за ім, яна не ў ягонай сферы успрымання. Чалавек па-збаўляе трагедыю трагедыйнасці і простым прызнаннем «дождж праліўся» ўпарадкоў-вае хаос, які варожы яму сляпой бязмэтна-сцю, адсутнасцю ўсялякай «маральнай» ацэнкі. Бо агністы меч, з-пад якога сцякаюць «бічы крыві», «зіхаціць вясёла»! Бо ве-цер з другога, безназоўнага верша, які ідзе адразу за «Бурай», разнёсшы хмары, што «зліцца жадалі», «над смерцю іх радасна вые»! Але, можа, чалавек, адмаўляючы «траге-дыйнасць» прыроды, тым самым страчвае магчымасць суперажывання з ёй? Не, Багда-новіч, «рацыяналіст» Багдановіч так не думав. Чалавек, выдзеліўшыся з прыроды, не страчвае здольнасці разумець і слухаць яе, адчуваць сябе яе душой і думкай, пры гэтым зусім неабавязкова, каб настрой прыроды супадаў з настроем чалавека, каб ча-лавек, яго духоўны свет быў простым адбіт-кам жыцця прыроды. |