Произведения Интересные ссылки профессионально ssl сертификат . сталь оцинкованная и оцинкованная сталь листовая купить москва . | Загадка БогдановичаЎ чарцы цёмнай і глыбокай Плешча, пеніцца віко; Хмелем светлым і халодным Калыхаецца яно. I хістаецца асока, I шуміць высокі бор, А ў душы не замаўкае Струн вясёлых перабор. «У чарцы цёмнай і глыбокай плешча, пе-ніцца віно»—гэта паэтычны вобраз возера, гэта сама прырода, эстэтычна асэнсаваная, гэта хаос, падпарадкаваны і пераўтвораны дадзенай яму формай. Вось чаму «светлы і халодны» хмель прыроды трансфармуецца ў душы чалавека ў «струн вясёлых перабор». Свет прыроды мае свае вымярэнні, сваю перспектыву і аб'ём, свой верх і ніз. Ён ру-хомы, як думка, і адухоўлены, як пачуццё. Блішчыць у небе зор пасеў; У полі — рунь і ў небе — рунь. Да рэчкі лецячы, узляцеў Між імі марай белы лунь. Чалавек імкнецца да зліцця з прыродай, але не да растварэння ў ёй. Ды апошняе і немагчыма, бо чалавек жа перш за ўсё асо-ба, надзеленая пэўнай духоўнай аўтаном-насцю. Знічка коціцца агністаю слязой, Прашумела мякка скрыдламі сава; Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной, Чую ў цішы, як расце трава. «3 прыродай зліўшыся душой», чалавек не перастае чуць і бачыць, не перастае аналізаваць свае адчуванні, але гэта не перашкаджае яму мець задавальненне і радасць ад «зліцця»: наадварот, менавіта элемент асэнсаванасці і аналізу надае яго-наму судачыненню з прыродай высокі эстэ-тычны і духоўны сэнс. Якая вялікая, невы-мерная розніца паміж тым, як зліваецца з прыродай лясун, не могучы ні асэнсаваць, ні адчуць гэтага зліцця, а значыць, не могучы мець ад яго ніякай радасці, і паміж тым, як далучаецца да прыроды чалавек, адчува-ючы сябе яе душой і думкай! Мы бачым цяпер, што нічога загадкавага, экзатычнага, тым больш дэкадэнцкага, няма ў міфалагічных вершах Багдановіча, якія зусім не былі для яго самамэтай. Не проста паэзіяй паганскага светаадчування захапіў-ся ён, а выказаў на яго аснове і з яго дапа-могай надта сучасныя для яго, надзённыя і глыбокія думкі. Не паганства было ягоным ідэалам, а гарманічна развітая чалавечая асоба, надзеленая здольнасцю чуйна ўспры-маць прыгожае ў прыродзе і ў свеце.
МАДОННЫ.
У анкеце, пасланай Адаму Ягоравічу Камісіяй Інбелкульта па спад-чыне Багдановіча, быў і такі пункт: «Адносіны да дзяўчат». Бацька напісаў: «Я ніколі яго не бачыў у жаночай кампаніі, за выключэннем яго стрыечных сясцёр. Думаю, што ён Hi-кол! яе і не шукаў. Ён занадта быў сур'ёзны і чысты для фрывольных сувязей і надта чэс-ны, каб уводзіць каго-небудзь у зман на-конт сур'ёзнасці сваіх намераў, а пра жа-ніцьбу ён, мусіць, не думаў з выпадку сваей хваробы». |