Произведения Интересные ссылки | Загадка БогдановичаШто ж, фрывольныя сувязі — гэта сапраў-ды было не для Багдановіча. I ў жаночых кампаніях ён таксама, мусіць, не надта часта бываў. I надзеі на ўласнае сямейнае шчасце з прычыны ўсё той жа хваробы ён таксама, мУс1Ць^ не меў ці, дакладней, мець не ха-цеў. I ўсё ж як натуру ўражлівую, надзеле-ную выключнай эмацыянальнай памяццю і несумненна артыстычную яго не мог не вабіць да сябе і пастаянна не хваляваць во-браз жанчыны. Ды, зрэшты, і пра «кружэн-ні» ягонага сэрца мы сёння можам мерка-ваць і грунтоўней і глыбей, чым гэта здава-лася Адаму Ягоравічу. Бацька, напрыклад, згадвае, што падчас першай паездкі ў Крым, жывучы на малочнай ферме «Шалаш», Максім пазнаёміўся з маладой дзяўчы-най Кіціцынай, містычныя настроі якой, мусіць, зрабілі на паэта даволі моцнае ўражанне. Іхняя перапіска (прынамсі, яна існавала тады, калі Адам Ягоравіч пісаў свае ўспаміны пра сына,— цяпер яна загіну-ла), на думку бацькі, не дае ўсё ж падстаў гаварыць пра нейкае сур'ёзнае і моцнае захапленне. Праўда, Адам Ягоравіч агавор-ваецца, што перапіску ён чытаў няўважліва, і не настойвае, такім чынам, на сваёй думцы. Як там было на самай справе, устанавіць мы цяпер, бадай-што, не здолеем. Шукаць сляды гэтага юнацкага захаплення паэта, мусіць, трэба ў ягонай творчасці. Бацька выказвае меркаванне, што Кіціцынай прысвеча-ны верш «Я, бальны, бяскрыдлаты паэт...». 3 ім можна згадзіцца: гаворыць за тое як дата напісання верша— 1909 год— якраз год па-ездкі ў Крым, так і спамінак пра прывет, які «чуда зрабіў», і вось «бальны, бяскрыдлаты паэт на гадзіну забыў свае гора». Верш, трэба думаць, напісаны пасля вяртання ў Ніжні Ноўгарад, ён напісаны на фотакартцы, толькі чамусьці тую фотакартку паэт адра-сатцы не адаслаў. Не будзем гадаць, з якой прычыны. Можна сказаць адно: калі і было ў Багдановіча якое пачуццё да Кіціцынай, дык было яно гнятлівым, трудным і сапраўд-най радасці кахання яму не прынесла. Агульны тон верша, яго змест сведчаць пра гэта. Ды і не толькі тэты верш. Безнадзей-насць, змрочная і трохі нават экзальтаваная акцэнтоўка на блізкасці скону («Мо жыцця майго верш ужо спет...») у другім вершы — «Цемень», прысвячэнне якога — «Ахвярую М. А. Кіц-най» — выразна паказвае на адресата, пераходзяць ледзь не ў роспач: Я сяджу без агню. Я стаміўся, прамок. Над зямлёю — імгла, у душы маёй змрок. Дзе выратаванне, дзе? Але вось цераз цемень маланка блішчыць, Асвячае мне вобраз Хрыста... яго крыж... Ажываеш, здаецца, душою гарыш. Як асуджана-мерна, гнятлівай ступою калывае радок, і здаецца ўжо, што надзея на Хрыста-выратавальніка забіта ў самым за-родку: гэта як бы парыў без хацення, надзея без надзеі на радасць. I, сапраўды, далей паэт гаворыць: Але толькі чему ж так малы гэты час?! Зноў навокала цемень. Свет зірнуў і пагас. Не глядзіць на мяне ясны вобраз Хрыста. Над зямлёю імгла, у душы пустата. |