Произведения | Загадка БогдановичаКалі ў ракавіну цёмнаю жамчужніцы Упадзе пясчынка хоць адна,— Жомчугам патрохі робіцца яна! Калі ў дух мой западзе І заварушыцца Там кавалак грубага жыцця,— Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцця! Багдановіч не аднойчы падкрэслівае гэтую думку. У жыцці нараджаюцца песні «ціхія» і «цёмныя, як вугаль чорны», але зноў жа толькі пачуццё, толькі думка здольныя ўзняць іх на вышыню мастацтва, надаць ім эстэтычную каштоўнасць, выкрасаць «іскры з халодных каменняў». Але ўсё ж яны засвецяць, калі я ў агні мучэння Іх разжару, распалю... I тут пачынае ўжо гучаць матыў ахвярна-сці мастацтва. У адным з вершаў выказаны ён і больш пэўна, больш катэгарычна. Гэта верш пра матылька, прывабленага з імглы агнём,— даволі празрысты сімвал «шукаль-ніка красы»: Ён рынуўся туды без волі I смерць сваю спаткаў у ём. Свяча гарыць. 3 яе ліецца За кропляй кропля, як раса, А матылёк ужо не б'ецца: Табе ахвяра ён, краса! Думка Багдановіча прыгожая ў сваей па-слядоўнасці, але мы недаравальна збеднілі б яе, каб знайшлі ў Багдановіча толькі гэта: чытачу мы так ці інакш далі б магчымасць думаць, што паэт бачыць у мастаку нешта накшталт зацятага і змрочнага аскета, які ў парыве пагардлівай самаахвярнасці нішчыць «кавалкі грубага жыцця», таго жыцця, над якім ён узнесены мастацтвам. Лагічна раз-важаючы, такая думка Багдановіча ў кан-чатковым выглядзе будзе нясцерпна рацыя-налістычнай думкай. I той, хто хоць зболь-шага ведае творчасць Багдановіча, хто хоць аднойчы адчуў яе дух, не пагодзіцца з такой думкай. I — справядліва! Справа ў тым, што такая думка — не ўся Багдановічава думка. Сіла Багдановіча як паэта і мысліцеля ў тым, што ён заўсёды засцерагаецца адназначных рашэн-няў, што прадмет, з'яву разглядае ён усеба-кова, у дыялектычнай узаемаабумоўлена-сці і супярэчнасці. Думаеце, сам Багдановіч не адчувае, што вось так, у сэнсе алімпій-скай ролі мастацтва, можна вытлумачыць яго тэзіс аб «грубасці жыцця» і аб «жемчужных» россыпах паэзіі? Вельмі нават адчу-вае, бо тут жа, палемічна абвастраючы, зна-рок агрубляючы сваю думку, аддаючы яе сваім магчымым праціўнікам як зброю супраць сябе, у другім вершы піша: Вы кажаце мне, што душа у паэта, Калі спараджае ён дзіўныя вершы, Нябесным агнём абагрэта, I ў час той між люду ён — першы... Ах дзякуй вам, дзякуй на гэтай прамове; Душа мая, пэўна, шчаслівай была бы, Калі б я не ведаў, Панове, Што пекна спяваюць і жабы. |