Произведения | Загадка БогдановичаБагдановіч, побач з Купалам і Коласам,— тое трэцяе вымярэнне, без якога немагчыма перспектыва. 3 Багдановічам нам стала далека відаць ва ўсе канцы свету. I такая ранняя смерць! Каб пражыў ён больш, хто ведае, чым маглі б мы быць сёння, працу колькіх людзей мог бы зрабіць ён адзін — спакойна, аберуч, з яснай гала-вой і шчырым сэрцам. Дзе сёння былі б яго ўзмыленыя, ускінутыя над роднай старон-кай коні? Яго няма — ляціць яго «Пагоня». Няма чытача ў яго «Маладзіка», «Красавіка», «Шыпшыны», «Пярсцёнка» — ва ўсіх тых зборнікаў, якія паэт планаваў наперад, якія меўся напісаць. Іхён не напісаў. Застаў-ся адзін «Вянок». Не старайцеся ўплятаць ту-ды новыя кветкі: тыя, што там, ніколі не завянуць. Сплятайце свае вянкі. Не старайцеся адшчыкнуць хоць адзін лісток ад тых лаў-раў: тыя лаўры, перш чым стаць імі, былі цернямі. Паглядзіце лепш наўкол сябе: кра-суе жыта, і красуюць у ім васількі. Віруе жыццё, і нараджаецца ў ім прыгажосць. Жы-ве паэзія. I вечна свеціць нам і вабіць сваёй загадкай. ...У далёкай Ялце на магіле Багдановіча цвітуць касачы.
На белорусском языке. Михаил Леонович Стрельцов. Загадка Богдановича. Издательство «Беларусь». Минск |