Произведения Интересные ссылки Широкий ассортимент, посуда rondell. . фотообои для детской москва и область . . Посетите наш сайт кадровое агетнство по хорошим ценам. | Пошукі творчай спадчыны Максіма БагдановічаУ свой час Адам Ягоравіч прасіў некаторых знаёмых напісаць успаміны пра сына. Ён прыслаў у Інбелкульт успаміны А. Цітова, А. Залатарова, С. Каныгіна, М. Агурцова, I. Некляпаева, Хв. Імшэніка і некаторых іншых. Гэтыя матэрыялы, за выключэішем успамінаў А. Цітова (копія аказалася ў архіве Адама Ягоравіча і захоўваецца ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, аўтограф успамінаў — у архіве Яраслаўскага музея-запаведніка), пе захаваліся. Але тэксты іх маглі захавацца ў аўтараў, а пасля смерці аўтараў трапіць у архівы (як гэта здарылася з уласнаручным рукапісам успамінаў А. Цітова). Не змяшчалася ў кнігах М. Багдановіча адна страфа з урыўка аўтарскага перакладу на рускую мову паэмы «Вераніка»: Я вспоминаю дом старинный, На тихой улице фасад, И небольшой уютный сад, И двор просторный и пустынный. (страфа друкавалася як асобны верш) На нем кипели игры наши: При общем шуме взмах руки Вдруг «брал на вынос» городки, И смех звучал при виде «каши» (страфа не друкавалася). Hi ў адным выданні не публікаваліся таксама два кароткія вершы Максіма Багдановіча «Эпіграф да верша» і «Да дзяўчыны», аўтографы якіх да 1927 г. захоўваліся ў архіве Рамуальда Зямкевіча. Вершы гэтыя паэт прыслаў у рэдакцыю газеты «Наша ніва», але рэдактары газеты перакрэслілі тэкст і здалі ў архіў. Таму, як непатрэбныя, яны і трапілі да бібліёграфа Рамуальда Зямкевіча. Вось іх тэкст: Эпіграф да верша Мая душа, як лук, нацягнутай была, I легкі, звонкі верш сарваўся, як страла. Максім Багдановіч Яраслаўль Да дзяўчьгаы Змоўклі вершы мае прад табой: іх красу зацяняюць Рытмы паходкі тваёй, сінія рыфмы вачвй. М. Багдановіч Яраслаўль Чакаюць яшчэ змяшчэння ў Зборы твораў паэта і яго пісьмы да Валерия Брусава і да Ф. Я. Корша. Гэта з таго, што адшукана. А колькі мы яшчэ не ведаем? Якуб Колас у артикуле «Выдатны паэт і крытык» (1947) пісаў: «Мы павінны сабраць і выпусціць у свет усю літаратурную спадчыну Максіма Багдановіча, каб на ёй раслі і гадаваліся нашы маладыя кадры літаратараў». Па крупінках збіраць згубленую рукапісную спадчыну класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча — пачэсная задача нашага ліратуразнаўства.
1974
|