МАКСИМ БАГДАНОВІЧ - ПРАЗАІК, КРЫТЫК, ПУБЛIЦЫСТПраблему фалькларызму ў беларускай паэзіі М. Багдановіч падсумаваў у артыкуле «Забыты шлях» (1915), упершыню апублікаваны пасля смерці аўтара ў газеце «Вольная Беларусь» (1918, 28 крас). Тут дакладна вызначана заканамернасць паскоранага развіцця беларускай паэзіі: за восем-дзесяць гадоў яна прайшла ўсе шляхі і часам сцяжынкі, якія «паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год» - ад сентыменталізму, рамантызму, рэалізму, натуралізму да мадэрнізму. На думку аўтара, усё ж адзін шлях яна абмінула - «свой родны, беларускі шлях, праложаны праз сотні год народнай песеннай працы». Палемічна завастраючы гэтую праблему, М. Багдановіч, мабыць, наўмысна прымяніў метад «анігіляцыі» фальклорных вытокаў нашай паэзіі: зрабіў заведама спрэчную выснову, быццам апроч П. Багрыма, Я. Чачота, часткова К. Каганца, фрагментарна Цёткі, двух-трох вершаў Купалы нашыя песняры, бадай, нічым не карысталіся з дасягненняў народна-песеннай традыцыі. М. Багдановіч абазначаў два тыпы фалькларызму ў літаратурнай паэзіі: спачатку на аснове запазычання структуры народнай паэтыкі, а потым шляхам творчасці ў народным духу і творчага засваення сусветнай паэтычнай культуры. Дзеля актуалізацыі гэтай праблемы на перспектыву ён або свядома не прыняў да ўвагі, што ўсё гэта ўжо было ў творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Гаруна, урэшце, менш вядомых тады паэтаў, напрыклад А. Зязюлі і К. Сваяка. Да таго ж сам М. Багдановіч стварьгў бліскучыя ўзоры гэтых «двух шляхоў» нацыянальнай паэзіі: у першым выпадку - «вершы беларускага складу», у другім - цыкл «У зачарованым царстве». Але ж ён быў паэтам і крытыкам далёкіх перспектьгў. Хоць трагічна наканаванае яму кароткае жыццё не дазволіла здзейсніць гэтыя творчыя планы. Мастацкі і тэарэтычны вопыт М. Багдановіча стварэння на аснове фальклорных вытокаў самабытнай паэзіі ў 20-я гады быў успрыняты і часткова развіты літаратурна-мастацкім згуртаваннем «Узвышша». СШС ЛІТАРАТУРЫ 1. Штэйнер, I. Я. Народна-фантастычныя вытокі беларускай балады I I. Я. Штэйнер // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. грам. навук. - 1982. - № 3. -С. 102. 2. Наша ніва. - 1907. - 6(19) ліп. Романов' Е. Р. Белорусский сборник / Е. Р. Романов. - Витебск. 1887. -3 - С. 262-265. ^Ы" 4 Чарадзейныя казкі: у 2 ч. / склад. К. П. Кабашнікаў, Т. А. Барташэвіч. - ^',978.-4.2.-С. 431-438. рЛінск, ^рЖПутовскии а к Сказки и рассказы белорусов-полешуков / К Сержпутовский. - СПб., 1911.-С. 2-4. 6 Багдановіч, М. Вянок паэтычнай спадчыны / М. Багдановіч. - Нью-Ёрк, 19б0.-С. 243-245. 7. Наша ніва. -1914.-13 лют. 8. Наша ніва. - 1911. - 5, 20 і 27 студз.
Цічафей Ліякумовіч (г. Чыкага) МАТЫЎ АДЗШОЦТВА Ў ПАЭЗН М. ЛЕРМАНТАВАI М. БАГДАНОВІЧА Пры памкненні вывесці беларускае прыгожае пісьменства на арбіту агульначалавечай культуры М. Багдановіч прагна вывучаў набыткі іншых літаратур. У пошуках адметных шляхоў для выказвання сваіх пачуццяў ён не мог прайсці міма творчай спадчыны М. Лермантава, якога лічыў паэтам выключнай моцы, мастаком з глыбокімі і выразнымі думкамі і словамі. Хаця Лермантаўская літаратурная спадчына паслужыла Багдановічу адным з важных імпульсаў жыцця і творчасці і спрыяла паглыбленаму пранікненню ў навакольны свет і паглыбленаму разумению прызначэння ролі мастацкага слова ў грамадстве, ягоныя адносіны да паэзіі рускага класіка былі не адназначнымі. Мяркуючы па артыкуле «Одинокий» (1914), напісаным да 100-годдзя з дня нараджэння рускага класіка, Багдановіч прытрымліваўся распаўсюджанай думкі аб поўным адзіноцтве Лермантава і выкліканай гэтым аднастайнасці ягоных творчых прыёмаў. На жаль, Багдановіч не паглыбіўся ў выяўленне сутнасці матываў адзіноцтва ў творчасці Лермантава, прычыны якога растлумачыў сам паэт: «Обманут жизнью был во всем, И ненавидя, и любя» [1, с. 247], і не Усвядоміў, што аўтар праніклівай лірыкі адчуваў цяжар свайго адзіноцтва 'мкнуўся ўсімі сіламі вырвацца з ягонага палону. Лермантаўскія ж героі астаянна парываліся знайсці роднасныя душы, паразумецца з "авакольным светам, які адштурхоўваў іх сваім цынізмам, хлуснёй, алепствам і фальшывым бляскам паказной раскошы («Гляжу на УШность с боязнью...», «Как часто, пестрою толпою окружен...», «И (<£ Но> и грустно...», «Дума», «Выхожу один я на дорогу...», ЯЩ1^ГодаРность», «Листок» і інш.). Літаратуразнаўцы пачатку XX ст. ПеРа Не Ўзнял'ся да паразумення, што нават глыбока асабістыя iKl Ыванні Лермантава, такія як пачуцці дружбы і кахання, выказваліся ШыРокім і змрочным фоне ўсхваляванага акіяна народнага жыцця.
|