Произведения Интересные ссылки | КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма БагдановічаНізка "Згукі бацькаўшчыны" стала пачаткам "забытага шляху", не які ступіў сам паэт і куды хацеў весці беларускую літаратуру - шляху ўтварэння самабытнага беларускага сты-лю. Значнасць гэтай задумы адзначае I. Дварчанін у артыкуле да 10-х угодкаў смерці паэта "Максім Багдановіч. Жыццё й твор-ства": "У вапошні час наш пясняр усё штораз болей пачаў прыз-наваць першынство формаў беларускага народнага творства, магчыма, з думкай вытварыць асобны род формы сусветнай паэзіі"17. Арганічны працяг гэтай нізкі - у творах пазнейшага часу - цыкле "На сінім Дунаю", дзе А. Кабаковіч знаходзіць прамыя адпаведнікі вершаў са "Згукаў бацькаўшчыны"; у паэ-ме "Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык", вершах "Максім і Магдалена", "Страцім-Лебедзь" і інш. Нізка вершаў "Старая Беларусь", па ўспамінах В. Ластоў-скага, была напісана М. Багдановічам пад уражаннем першага прыезду на Беларусь у 1911 г., як і цыкл "Места", вершаваныя апавяданні "У весцы", "Вераніка". В. Ластоўскі піша, што за-дума нізкі ўзнікла пасля знаёмства паэта з музеем беларускай старажытнасці ў Вільні. "Асабліва глыбокае ўражанне на Баг-дановіча зрабілі рукапісы старасвецкіх славянскіх кніг, а так-сама слуцкія паясы... 'Тэта ёсць фундамент нашага адраджэн-ня! Гэта і за тысячу год будзе сведчыць за нас", - казаў ён". Прамы водгук гэтай думкі чуецца ў вершы "Летапісец", дзе Багдановіч параўноўвае летапісы, кніжнасць у лёсе нашага народа з весткай, якую шле патанаючы ў моры карабель: яна абудзіць памяць нашчадкаў і праз сотні год, нават калі з народам здарыцца самае трагічнае: Загінулі яны, і, можа, соткі год 3 тых часаў працяклі, і згінуў іх народ, I ўсё змянілася і ўжо пра іх забылі. Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзілі! I людзі зведаюць аб прадзедах сваіх, - Аб горы, радасцях і аб прыгодах іх, Каму маліліся, чаго яны шукалі, Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі. Беларуская старажытная гісторыя, культура, нібы карабель, затанула ў хвалях часу, і ў справе яе абуджэння, адраджэння, узнаўлення сувязі часоў паэт адчувае сябе летапісцам. (Нездар-ма першы варыянт верша ў "Вянку" гучаў непасрэдна ад пер-шай асобы, аўтарскага "я".) Гэта чуйна ўлавіў У Караткевіч, назваўшы артыкул пра Баг-дановіча "Летапісец" і сцвярджаючы: 'Тэты чалавек быў Не-старам у новым разуменні намі нашай гісторыі... быў наскрозь гістарычным паэтам у тым сэнсе, што абуджаў у народзе гіста-рычнае мысленне, а значыць, і гонар". |