Произведения Интересные ссылки Окна пвх, жалюзи. Пластиковые окна пвх от производителя компания окна люкс. . Экспертиза оборудования - экспертиза промышленной безопасности сосудов. . Пианино от производителя - пианино купить. Пианино из Германии. | КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма Багдановіча"Двайной красы аблік ядыны" - адвечная загадка, таямніца Мадонны. Яе высокая краса не містычная, але і не зямная, не утылітарная. Матэрыяльнае, прыроднае, практычнае жыццё, відаць, не мае патрэбы ў Мадонне. Яно мае патрэбу ў дзяво-чым харастве, якое, якім бы ні было ўзвышаным, усё ж засна-вана на прыродных законах працягу роду, выклікае зямныя жаданні. "Высокая краса" Мадонны - прарыў чалавека ў іншую сферу: яна не мае жыццёва-прыроднай абумоўленасці і прак-тычнай "карыснасці", але ўзвышае і прасвятляе чалавечую душу: I прад высокаю красою, Увесь зачараваны ёй, Скланіўся я душой маёй, Натхненай, радаснай такою, А ў сэрцы хораша было, - Там запалілася цяпло. У вобразе Мадонны прыміраюцца супярэчнасці паміж ня-бесным і зямным, фізічным і духоўным, бязмежным і абмежа-ваным, "чыстай красою" і прозай жыцця, а хараство неадлуч-нае ад дабра. Відаць, менавіта такую высокую красу, "ідэал Мадонны", а не "ідэал садомскі" меў на ўвазе Дастаеўскі, калі верыў, што "хараство ўратуе свет". У вершаваным апавяданні, ці, хутчэй, невялікай паэме "У вёсцы" - Мадонна ўвасабляецца ў падкрэслена непрыгожых рысах вясковай "год васьмі дзяўчынкі", "дзяўчынкі ўпэцканай, і хілай, і худой". У ёй яшчэ няма, ды і не можа быць, ні дзявоча-га, ні мацярынскага хараства. I ўсё ж яно з'яўляецца - праз пяшчотны мацярынскі жэст, якім суцяшае яна малодшага бра-Ціка. Жэст не абумоўлены прыродным, фізічным, не ўсвядом-лены, ён ідзе аднекуль з патаемных глыбінь душы, асвятляючы і ўпрыгожваючы дзяўчынку і ўсё наўкола: I саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны, Дзіцячым, цененыгім; і ў гэты час яна, Здавалася, была аж да краёў паўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою, I, помню, я на міг пахарашэў душою. "I вось што хораша: яго мадонны - беларускія мадонны, — пісаў М. Стральцоў, адзначаючы, што паэт, "як ніхто з сучасні-каў, адчуў і па-мастацку ўзаконіў рэнесансныя тэндэнцыі бела-рускай рэчаіснасці"32. "Высокая краса" Мадонны становіцца "радзімаю красою", як у "Старой Беларусі" "цвяток радзімы васілька" становіцца мастацкай нормай "заміж персідскага узору", і ў гэтым сугучнасць і пераемнасць цыклаў. Вобраз Мадонны ўзнікае на фоне старажытнай беларускай вёскі, дзе "ўсё руйнавалася, старэла, адмірала". Адмірае патроху язычніцкае, русалчына, лесуновае - і нараджаецца новая духоўнасць, хрыс-ціянска-гуманістычная, адраджэнская. Вобраз беларускай Мадонны яшчэ "дзіцячы, цененькі", але жыццёвы і поўны свет-лай, добрай сілы, і невыпадкова паэт ставіць яго ў адзін рад з Мадоннай Рафаэля. |