Произведения Интересные ссылки | КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма БагдановічаВераніка у адрозненне ад вясковай дзяўчынкі паказана ў самым росквіце дзявочага хараства. Але гэтае хараство можа, нават неўсвядомлена, несці ў сабе згубны, разбуральны пача-так, прыносіць пакуту і боль. Якраз такая драма акрэсліваецца ў паэме, дзе дзяўчына застаецца раўнадушнай да пачуццяў юнака і нават смяецца над імі. Але вось фізічнае хараство прасвятляецца і ўзвышаецца хараством духоўным, нечаканым мацярынскім пачуццём, пяш-чотным і суцяшальным жэстам Мадонны - і нібы здымае боль, адпрэчвае пакуту, уціхамірвае згубныя страсці, надае ім новы, высокі сэнс. I мела дзеўча выгляд маці, Калі тады ка мне яна, Трывожнай ласкаю паўна, Схілілася, як да дзіцяці, Зіяючы перада мной У новай пекнасці жывой. "Каханне разбурана, затое здабыта права іншых, не менш высакародных адносін. Драма знята чалавечнасцю, той шчы-раю, высакароднаю мераю спагады, якая не абражае, не крыўдзіць, а ўзвышае"33. Нізка "Каханне і смерць" глыбока і непасрэдна звязана з » вершаванымі апавяданнямі "У вёсцы" і "Вераніка" вобразам Мадонны. Калі ў вобразах вясковай дзяўчынкі і Веранікі Мадонна праглядвае толькі на імгненне, як ідэал, надзея, абяцан-не, то ў "Каханні і смерці" - спаўненне абяцанага, увасабленне Мадонны. Гэта своеасаблівае "Евангелле ад Мадонны" - уні-кальнае ў сусветнай літаратуры духоўна-эстэтычнае адкрыццё Максіма Багдановіча. Мадонна, бессмяротная як ідэал у сваёй духоўнай іпастасі, тут аддае сына на пакуты, а, падобна Хрысту, сама сыходзіць на крыж пакут, увасабляючыся ў рэальнай зямной жанчыне, "дачцы чалавечай", прымае на сябе грэх і выкупленне, ахвяру-ючы сабою, прыносіць збаўленне, апраўданне і дараванне ча-лавечаму быццю, надзею на адраджэнне і бессмяротнасць духу. Калі нізка "Каханне і смерць" насуперак волі аўтара была знята пры першым выданні "Вянка", гэтым, па сутнасці, была страчана адна з галоўных ідэй кнігі, парушана яе ідэйна-эстэ-тычная задума і кампазіцыя. Цяпер можна толькі выказваць меркаванні, што магло быць прычынай неўключэння ў кнігу цыкла "Каханне і смерць". Аднак, відаць, не на апошнім мес-цы была нязвыкласць для беларускай літаратуры самой тэмы, якая магла быць успрынята нашаніўцамі як "дэкадэншчына". Сапраўды дылема "каханне і смерць" распрацоўвалася Бруса-вым, Бальмантам, Салагубам, іншымі сімвалістамі і была "мод-най" у той час. Сімвалісты ўслед за Цютчавым пісалі пра каханне, як душ "поединок роковой", у якім немінуча адна з іх гіне: "Любовь приводит к одному, - вы, любящие, верьте! -сквозь скорбь и радость, свет и тьму к блаженно-страшной смерти" (В. Брусаў). |