КОСМАС "ВЯНКА Літаратурны каментарый да "Вянка" Максіма БагдановічаУвасобленая ў старажытнай міфалогіі душа народа, нібы казачная царэўна, заснула на стагоддзі і можа знікнуць, загі-нуць, калі не будзе абуджана, "адчаравана" паэзіяй. Таму так чуйна ўслухоўваецца паэт у ледзь чутны "гул" даўняга міфа. "Чуеш гул? - Гэта сумны, маркотны лясун // Пачынае няголасна граць". 3 "гулу" пачынаецца паэзія, міф адраджаецца ў но-вай іпастасі, на нашых вачах ператвараючыся ў метафару, языч-ніцкае адухаўленне прыроды - у паэтычную ўмоўнасць. Ці казаць, ад чаго пацямнела рака, Зашамрэлі мацней каласы I аб чым шэпча ім галасок вецярка, Што зіяе-дрыжыць на лісцёх лазняка: Кроплі слёз ці халоднай расы? У паэзіі Багдановіча няма ўласна міфа, а ёсць "люстэрка" міфа - "люстэрка лесуна", якое ў "нязнаны свет акно... // Жыццё сабою адбівае //1 ўсё, што згінула даўно, // У цемнай глыбіні хавае". Як дакладна заўважыў I. Замоцін, паэзія Багдановіча -"асяроддзе зачараваных люстраў". Гэта адзін са скразных воб-разаў у яго паэзіі. У вершы "Возера", у іншых вершах цыкла возера - "люстэрка лесуна" не толькі злучае-раздзяляе дзве пра-сторавыя бездані - вышыню і глыбіню. Яно нібы "чацвёртае вымярэнне", грань судакранання часоў - мінулага і будучыні. На дне возера, у "залюстэркавай" прасторы спіць Мінулае, што стала міфам, - вадзянікі, русалкі, змяіны цар... У люстэрку возера адбіваюцца зоркі і месяц, ён "цягне з возера срэбныя сеці", у якіх заблыталіся русалкі; у сваю чаргу ў люстэрку месяца адбі-ваецца сонца - заўтрашняе сонца, сонца-будучыня: "Глядзіцца сонца ў люстэрка - месяц залаты". Па сутнасці, у "люстэрку лесуна" ўвесь сусвет у яго складанай прасторава-часавай узаема-сувязі. У гэтым кантэксце верш "Самнамбул" прачытваецца не проста як старонняе апісанне дзіўна-хваравітага стану лунаты-ка, а як асабістая споведзь, імкненне самога паэта пераадолець рамкі рэальнай прасторы і часу, услед за Дантэ "пайсці аж да дна" - адначасова ўвысь, па светлым месячным шляху, і ўніз, у схаваныя ад вока глыбіні быцця. Невыпадкова ў варыянтах аў-тографа размова ідзе ад першай асобы - "я". I пайшоў я па шляху, пайшоў аж да дна; [Агарнула мяне цішыня, глыбіна]. I цяпер я у царстве вясеннем жыву. Бачу явь ува сне, бачу сны наяву... Стэрэаскапічнасць бачання, люстэркавае спалучэнне дзвюх безданяў быцця - вышыні і глыбіні рассоўвае карціну паэтыч-нага свету Багдановіча, стварае ўражанне бясконцасці, бессмя-ротнасці быцця. Тонкім паэтычным чуццём Багдановіч улоўлівае касмічную закадзіраванасць міфа, дзеянне ў якім адбываецца як бы ў двух вымярэннях - адначасна на небе і на зямлі. Вось, да прыкладу, верш "Змяіны цар", створаны паводле падання, запісанага А. Я. Багдановічам ад бабкі Рузалі: У цёмным небе - хараводы Сіняватых зорак, У цёмным небе свеціць месяц Залатым сярпом... Мы выходзім з цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёплы вырай Цягнемся-паўзём.
|