Произведения Интересные ссылки | ПАКЛІКАНЫ АДРАДЖЭННЕМЦі не такім недаўгавечным бліскучым чарадзействам зда-валася і чалавечае жыццё Багдановічу - жыццё, народжанае з таямніцы космасу і вернутае яму ў наканаваны час. Чалавек прыходзіць у гэты Свет, каб заўважыць і адчуць ягонае хара-ство, зразумець цудоўную красу Бацькі-Космасу, даступную ў сузіранні зор і нябёсаў, жывёлападобных хмараў з ніткамі даж-джу, аксамітных красак, сярод якіх найпякнейшы для душы беларуса васілёк. Ён прыходзіць, каб быць заварожаным таем-най урачыстасцю ночы і бунтарскай веліччу непагоды, каб апя-чыся і ўзнесціся на вогненных хвалях кахання і абагавіць жан-чыну, якая хавае ў сабе таямніцу нараджэння. Толькі краса вар-та таго, каб быць заўважанай і апетай у вершах, бо момант жыц-ця такі ж кароткі, як і трыванне срэбных змеяў у месячным святле возера, бо толькі краса можа разняволіць чалавека, ад-чыніць яму ісціну яго з'яўлення на зямлі. Можна колькі хочаш наракаць, апяваць бяду і нядолю - на чым, уласна, і вырастала, часткова, нованацыянальная паэзія адраджэння, але нельга гэ-тым вывесці яе ў рэчышча развітай культуры. Нараканне кранае пласт павярхоўны, тымчасовы; краса - пласт глыбінны, вечны. Адчуваючы сябе пакліканым на служэнне Бацькаўшчыне праз літаратуру, Багдановіч фактычна сінтэзаваў знакавую сістэму новай беларускай культуры як культуры цывілізаванай і сталай, што мае пад сабой уласна гістарычны і шырокаеўрапейскі грунт. У паэзіі М. Багдановіча вылучаюцца некалькі тэматычных дамінантаў, што абумоўлівалі невырашальныя калізіі яго тво-раў, выкрасаючы пякельныя іскры смутку і тугі. Іскры гэтыя абпальваюць душы некалькіх пакаленняў чытачоў Багданові-ча, прарастаючы ў іх ачышчальным вогнішчам любові да стра-чанай Бацькаўшчыны і яе Паэта. Тэматычныя дамінанты М. Багдановіча звязаны з варункамі лёсу паэта: вымушанае і пастаяннае жыццё на чужыне спара-дзіла ў ім магутнае духоўнае адчуванне Бацькаўшчыны, а бяз-літаснасць хваробы ўзмацняла прагу напоўненага шчасцем і ка-ханнем жыцця, тасуючы яе, аднак, з горыччу ўсведамлення немагчымасці ўсяго гэтага. Апроч таго, гранічнае адчуванне сябе на мяжы быцця і нябыту, разумение нацыянальнага куль-турна-гістарычнага заняпаду краю і ахвярнае служэнне яго Адраджэнню складалі патаемную, сакральную рысу паэтыкі М. Багдановіча. Пачуццё гранічнасці, разумение кону як кола ("пярсцёнка") асабліва адметна выявіліся ў вершы "Д. Д. Дзябольскаму" і, відаць, узраслі на грунце аналітычнага засваення старажытна-ўсходняй філасофіі мінулых і будучых нараджэнняў, надзвы-чай развітай у культуры японскага сярэднявечча, заснаванай на будцызме. Быць можа, пуціна жыцця Лягла пярсцёнкам, друг, I я ў краіне забыцця Не раз раджаўся, як дзіця, Прайшоўшы поўны круг. Быць можа, я не окончу жыць, Бо ў ім няма канцоў. Зноў шлях знаёмы пабяжыць, I ўсё, што мозг здалеў забыць, Перажыву я зноў. . |