Произведения Интересные ссылки | МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕУ лістападзе бацька з асірацелымі дзецьмі (Ва-дзімам, Максімам, Левам і Нінай) пераехаў у Ніж-ні Ноўгарад. Гадаваць дзяцей спачатку яму дапа-магала сястра Марыя Ягораўна, а потым іх цётка па маці Аляксандра Апанасаўна. У горадзе на Волзе Максім Багдановіч правёў амаль палову свайго жыцця. Тут не раз выходзіў ён на Волжскі адхон, да самага прыгожага кутка горада, дзе погляд яго міжволі скіроўваўся на сі-вую крамлёўскую сцяну, на захад, у бок шматпакутлівай Беларуси Па расказах бацькі перад яго вачыма паўставалі жахлівыя малюнкі з жыцця бе-ларускага народа. Боль яго чулага сэрца павяліч-валася яшчэ больш, калі ён бачыў цяжкія ўмовы жыцця рабочых вялікага прамысловага горада. Па-ступова ў душы паэта нарастаў пратэст. Гэтаму спрыяла і вучоба ў губернскай гімназіі, дзе ён зай-маўся з 1902 па 1908 год. Гімназія мела трывалыя дэмакратычныя традыцыі: вучні стваралі гурткі, чыталі забароненыя кнігі. Гімназіст Багдановіч у час першай расійскай рэвалюцыі прымаў удзел у студэнцкіх дэманстрацыях. Значны ўплыў на яго светапогляд у гэты перыяд аказаў М. Горкі, і як чалавек з перадавымі поглядамі, які сябраваў з сям'ёй А. Я. Багдановіча, і як рэвалюцыйна настроены пісьменнік. Мове сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў Максім Багдановіч навучыўся з кніг. Кнігі на беларускай мове выклікалі ў душы нявыказную любасць і пашану. Менавіта любоў да роднай зямлі, прага ве-даў дапамаглі паэту авалодаць беларускай мовай. Калі Адам Ягоравіч пазнаёміўся з рукапісамі сына, ён засведчыў: «Колькі там выпісак са слоўнікаў, зборнікаў і старадрукаваных кніг! Які з паэтаў адолеў бы гэтую цяжкую працу? А ён... падняў. I нёс яе цярпліва і настойліва». Пісаць на беларускай мове М. Багдановіч пачы-наў па-маладому акрылена і ўзнёсла. Першым тво-рам было апавяданне «Музыка». У ім раскрываец-ца тэма неўміручасці мастацтва, яго сапраўднае прызначэнне ў жыцці. Пазней гэта тэма зойме прынцыпова важнае месца ў літаратурнай дзей-насці паэта. Першае апавяданне было апублікава-на ў віленскай газеце «Наша ніва» 6 ліпеня 1907 года, калі аўтару яшчэ не было і 16 год. (Успомнім: толькі да пяцігадовага ўзросту ён пражыў на роднай беларускай зямлі). Малады чалавек, які амаль не памятаў роднага краю, аддзелены ад беларускай зямлі сотнямі вёрст, заспяваў аб ёй велічную і пры-гожую, бязрадасную і балючую, гнеўную і грозную песню. I заспяваў яе на роднай матчынай мове... Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага, яснага дня. Паглядзі, як усход разгараецца, Сколькі ў хмарах залётных агня. Праз усё жыццё пранёс паэт любоў да беларускай мовы. Край васільковых палёў усе гады ня-спынна вабіў Багдановіча. Ён імкнуўся ў Беларусь, на радзіму, дзе асабліва блакітйае неба, асабліва буйныя зоркі... Першы раз пасля дзяцінства наведаў ён Беларусь улетку 1911 года. Дваццацігадовы выпускнік Яраслаўскай гімназіі па запрашэнню супрацоўні-каў рэдакцыі газеты «Наша ніва» прыехаў у Віль-ню. Тут ён убачыўся са сваімі завочнымі сябрамі, якіх дагэтуль ведаў толькі па перапісцы і па тво-рах. Паэта ўразіла старажытняя Вільня, калекцыя слуцкіх паясоў. Напэўна, менавіта гэта калекцыя і натхніла яго на верш «Слуцкія ткачыхі»: Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна,— I думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна; Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі; Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага ўзора Цвяток радзімы васілька. |