Произведения Интересные ссылки такси в аэропорт дешево . Stalker как забраться на лестницу. . Объявления собственников: аренда складских помещений. . Скидки, поиск по оптимальной цене туры в египет. | МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕУ Вільні паэт правёў некалькі дзён, а затым амаль два месяцы жыў у фальварку Ракуцёўшчы-на, каля Маладзечна. Фальварак раскінуўся побач з сасновым борам, сярод жытнёвых ніў. Непадалёку знаходзілася веска з яе вечарынкамі, па-сапраўд-наму народнай, каларытнай мовай. Два месяцы вяс-ковага жыцця абагацілі Багдановіча шматлікімі назіраннямі, цікавымі сустрэчамі з простымі пра-цоўнымі людзьмі. ён літаральна лавіў кожнае жывое слова, заслухоўваўся мелагучнымі беларускімі песнямі. I кожны напоўнены дзівоснымі гукамі, фарбамі і пахамі дзень увасобіўся пасля ў вершах, якім была наканавана неўміручасць. Вечар на захадзе у попеле тушыць Кучу чырвоных кавалкаў вугля; Ціха усё; вецер лістка не зварушыць, Не скалыхнуцца ні траўкай паля; Цёмныя цені даўжэй у лагчыне, Птушкі прыстаўшай марудней палёт; Сумна плыве маладзік бледна-сіні У небе вячэрнім, зялёным, як лёд; Іскрацца зорак сняжынкі маркотна, Збожжа пакрылася шызай расой... У Ракуцёўшчыне напісаны цыклы вершаў «Старая Беларусь» і «Места», а таксама паэмы «У вёс-цы» і «Вераніка», што ўвайшлі ў цыкл «Мадонны». Пазней яны былі ўключаны ў адзіны прыжыццёвы зборнік «Вянок», які выйшаў у 1913 годзе. Сярод маляўнічых Ракуцёўскіх пагоркаў і ўзлес-каў, сярод кустоўя вербалозу і алешніку ў 1977 годзе быў пастаўлены своеасаблівы помнік: два камя-ні з маладзечанскіх палёў ляглі тут невачна. Адзін з іх — высокі, вастраваты цягнецца ўгару, нібы свечка, запаленая ў гонар паэта ўдзячнымі нашчад-камі. Другі — пакаты, на ім мемарыяльная дошка з надпісам: «У в. Ракуцёўшчыне ў 1911 годзе жыў і працаваў вядомы беларускі паэт Максім Багдано-віч». Крыху ніжэй паэтавы радкі: Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі. Побач з валунаамі на ўзгорку расце Максімаў сад, які 24 красавіка 1981 года пасадзілі беларускія пісьменнікі. Пасля паездкі ў Беларусь М. Багдановіч плённа займаецца беларусазнаўствам. ён марыў паступіць на філалагічны факультэт Пецярбургскага універ-сітэта, куды быў рэкамендаваны рэдакцыяй газеты «Наша ніва» акадэміку А. А. Шахматаву. Але па настаянню бацькі прыйшлося паступіць у Яраслаў-скі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. Максіма вабіла не юрыспрудэнцыя, а літаратура, таму ў Яраслаў-лі ён увесь свой вольны час праводзіў у беларускім зямляцтве, дзе наладжваліся лекцыі па гісторыі роднага краю, чыталіся беларускія вершы, спявалі-ся беларускія песні. Там ён адчуваў сябе шчас-лівым. У гэты час паэт шмат чытае, вывучае рускую і за-межную літаратуры, але па-ранейшаму ўсім сэрцам адданы паэзіі: | Наши спонсоры Салон красоты солярий. . Привод 380В и бенз, кромкообрезные станки. |