Произведения | МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕМаці родная, Маці-Краіна! Не ўсцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!.. ...Новы 1917 год М. Багдановіч сустракаў у «Бе-ларускай хатцы» разам са сваімі мінскімі сябрамі. Было многа планаў і надзей, у новым годзе выра-шылі нават выдаваць беларускі часопіс. Але зда-роўе паэта пагоршылася, і ў канцы лютага 1917 г. па патрабаванню сяброў цяжка хворы Максім па-ехаў на лячэнне ў Крым. Пра блізкую смерць ён гаворыць у вершах гэтак жа натуральна і проста, як пра жыццё і каханне— без роспачы і страху, з той мудрасцю, з якой успры-маецца яна ў фальклоры: У краіне светлай, дзе я уміраю, У белым доме ля сіняй бухты, Я не самотны, я кнігу маю 3 друкарні пана Марціна Кухты. Сын Беларусі паміраў у Ялце высакародна і мужна, як і жыў: без нараканняў і скаргі. 25 мая 1917 года, на 26-м годзе жыцця паэта не стала. Бязлітасны лес абарваў песню на самай прыгожай ноце. Але засталася жыццесцвярджальная паэзія М. Багдановіча: Жывеш не вечна, чалавек, Перажыві ж у момант век! Каб хвалявалася жыццё, Каб больш разгону ў ім было, Каб цераз край душы чуццё Не раз, не два пайшло. Жыві і цэльнасці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай. 9 снежня 1981 года Максім Багдановіч зноў, і цяпер ужо назаўсёды, вярнуўся ў родны Мінск: у той частцы горада, якая калісьці называлася Тро-іцкім прадмесцем, да 90-годдзя з дня нараджэння паэта быў адкрыты помнік. Над яго стварэннем працавалі заслужаны дзеяч мастацтваў БССР скульптар С. М. Вакар, архітэктары Ю. I. Казакоў і Л. В. Маскалевіч. ...Паэт нібыта спыніўся сярод буйной зеляніны і стаіць на алеі, якая вядзе да шырокай лесвіцы Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Здаецца, што М. Багдановіч сустра-кае ўсіх, хто ідзе да музыкі. |