Произведения Интересные ссылки | МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕСтромкая, лёгкая постаць, спакойны позірк скіра-ваны наперад, у вечнасць. Малады і дзёрзкі, лету-ценны і неспакойны, узнёслы і акрылены з задумен-нымі вачыма на прыгожым, натхнёным твары... Жэст левай рукі паэта падкрэслівае стрыманае хваляванне, у правай — букецік васількоў. Чыстая сінь гэтых кветак напамінала М. Багдановічу яго блакітнавокую Радзіму. 3 васількамі, як з родны-мі землякамі, не раз вітаўся паэт, жывучы далека ад роднага краю, на Волзе: Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць. Маркотна між іх я хаджу адзінок, Аж бачу — мне сіняй галоўкай ківае. Наш родны, забыты ў цяні васілёк. М. Багдановіч вярнуўся ў родны горад адлітым з бронзы, вярнуўся, каб быць побач са сваімі землякам!, удыхаць водар роднай зямлі, услухоўвац-ца ў нашы крокі, у нашы галасы... Маладыя гады, Маладыя жадання! Hi жуды, ні нуды, Толькі шчасце кахання, Будзь жа, век малады, Поўны светлымі днямі! Пралятайце, гады, Залатымі агнямі! Лірыка М. Багдановіча — вышэйшае выражэнне высакародных чалавечых пачуццяў. Яго паэзія не менш чым сённяшняму належыць будучаму. 3 усёй спадчыны Багдановіча менавіта яго лірыка бліжэй за ўсё сутыкаецца з сучаснаспю, з маральнай і эстэтычнай патрабавальнасцю нашых людзей. Улада музы Багдановіча над эстэтычным густам і сімпатыямі мільёнаў людзей вельмі вялікая. Зачараваны ўзорам мастацтва мінулага паэт марыў пра стварэнне новых твораў мастацтва, якія б і праз шмат дзссяцігоддзяў здзіўлялі і захаплялі нас. |