Произведения | МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕВедай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цвёрдыя, быццам з камення. Разаб'ецца аб іх слабы верш заўснгды. Не збудзіўшы святога сумлення. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеинем. Як ударыш ты ім —ён, як звон, зазвініць, Брызнуць іскры з халодных каменняў.
М. Багдановіч быў перакананы інтэрнацыяналіст. Сведчанне гэтаму не толькі яго майстэрскія паэ-тычныя пераклады, але і выдатныя артыкулы пра паэтаў іншых народаў (асабліва нра рускіх і ўкраінскіх) прасякнутыя шчырай братэрскай лю-боўю і павагай. «Мы зрабілі б цяжкуіо памы.іку. пісаў ён у артикуле «Забыты шлях»,— калі б кі-нулі тую вывучку, што нам давала сусветная... паэ-зія. Было б горш, чым нядбальствам,— нічога не ўзяць з таго, што сотні народаў праз тысячы год са-біралі у скарбніцу суеветнай культуры. Але зано-сіць толькі чужое, не развіваючы свайго,— гэта яшчэ горш: гэта значна глуміць народную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам... калі-нікалі даць не-шта свае». Паэт надзвычай высокай культуры, М. Багдано-віч чытаў у арыгінале і перакладаў на родную мо-ву творы антычных паэтаў Гарацыя і Авідзія, ня-мецкіх — Ф. Шылера і Г. Гейнэ, фінскага паэта Б. Рунеберга, бельгійскага Э. Верхарна, француз-скага лірыка П. Вердена. Творчасці паэта харак-тэрна філасафічнасць і грамадзянскасць. Аб чым бы ні пісаў Багдановіч, ён заўсёды падкрэсліваў, што думкамі сваімі і творчасцю пастаянна быў звя-заны з бацькоўскай зямлёй. Радзімая зямля, прынікнуў я к табе, I бодрасць ты ўліла ў слабеючын жылы, Зварушыла маёй душы драмаўшай сілы, I месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе. За 10 год сваёй тытанічнай, творчай дзейнасці малады паэт, адзін з першых у беларускай літара-туры, пачаў распрацоўку такіх складаных форм, як трыялет, актава, рандо, санет, тэрцыны, скерца: ...вярнуўся я к рандо, санетам, I бліснуў ярка верш пануры мой: Як месяц зіхаціць адбітым светам,— Так вершы ззяюць даўняю красой! |