МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯСвой самастойны ўплыў на развіццё эстэтычных густаў і шчырага замілавання Багдановіча да старажытнасці маг-ла аказаць антычная, асабліва грэчаская міфалогія. Захапленне ёю магло прывесці не толькі да выкарыстання вядо-мых вобразаў антычнасці (Антэй-Геракл, Ікар-Дзедал), але і да ўзмоцненых пошукаў пэўных суадпаведнасцей ва ўласным нацыянальным фальклоры. Надзвычай удзячнай глебай для юнацкага захаплення старажытнай міфалогіяй з'яўляўся, нарэшце, і сам беларускі фальклор, які, як вядома вызначаўся выключнай жанравай разнастайнасцю і ба-гаццем. Усе гэтыя абставіны і вызначылі напрамак і характер першых фалькларыстычных практыкаванняў маладога паэта, іменна тут трэба шукаць генезіс многіх ранніх яго вершаў на міфалагічныя тэмы. Ясна ўсведамляючы грамадскае прызначэнне мастацт-ва («Музыка»), Багдановіч усімі сіламі імкнецца служыць свайму народу. ІАднак неакрэсленасць светапогляду, ада-рванасць ад роднага краю прывялі да таго, што першыя літаратурныя спробы маладога паэта носяць характар пэў-най аднабаковасці і няспеласці. Так, шчырае замілаванне да Беларусі на раннім этапе (1908—1910) выклікала ў Баг-дановіча патрыятычнае па сваёй сутнасці жаданне паэтыч-на адлюстраваць родную прыроду, яе краявіды і чароўную прыгажосць. Усё гэта не толькі супадала з асабістымі схіль-насцямі юнака-паэта, яго рамантычнымі ўяўленнямі аб ра-дзіме, але і ў пэўнай ступені адпавядала актуальным тэн-дэнцыям у развіцці беларускай нацыянальнай літаратуры ва ўмовах магутнага прыбою рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы ў пачатку XX ст. Аднак зусім абгрунтаванае і законамернае імкненне М. Багдановіча да паэтызацыі беларускай прыроды на гэтым пачатковым этапе спалучаецца часам з перабольшанай схільнасцю да старажытнай фаль-клорнай вобразнасці. Як вядома, непасрэднай крыніцай ранніх жыццёвых уражанняў, а значыць, і асновай мастацкага адлюстравання для Багдановіча з'яўлялася багацейшая прырода цэнтраль-най часткі Расіі, асабліва Яраслаўшчыны. Сваім багаццем паўнаводных рэк і азёр, першабытнай красой някранутых пушчаў і лясоў яна ва многім нагадвала юнаку-паэту родную Беларусь, узнаўляла яго няясныя дзіцячыя ўспаміны аб далёкім наднёманскім горадзе (Гродна) і яго чароўных ваколіцаху Відавочна, адчуваючы слабае веданне канкрэт-нага аб'екта паэтычнага адлюстравання — беларускай пры-роды ва ўсім яе пачуццёва-эстэтычным комплексе, Багдано-віч настойліва шукае тых крыніц, якія маглі паглыбіць воб-разныя ўяўленні паэта і наблізіць іх да спецыфічнага, народнага ўспрыймання прыроды. Найбольш удзячным і даступным у гэтым сэнсе матэрыялам з'яўляўся бела-рускі фальклор, асабліва яго архаічныя пласты — народная міфалогія, дзе надзвычай поўна і каларытна захаваліся перажыткі першабытнага ўспрыймання з'яў і сіл прыроды. Максіма Багдановіча захапляюць сваім хараством і ба-гаццем выдумкі старажытныя легенды, міфы, павер'і, яны заўсёды выклікаюць у паэта асаблівы настрой, арыгіналь-ныя асацыяцыі. Пад іх уплывам фарміруецца ў Багдановіча своеасаблівы антрапамарфізм прыроды. Антрапамарфізм гэты не з'яўляецца праяўленнем сімвалісцкага фетышызму прыроды, што вядзе непазбежна да містыфікацыі з'яў і сіл прыроды, наадварот, ён носіць здаровы, жыццесцвярджаль-ны характер. Вось чаму, нягледзячы на пэўную абмежава-насць (у сэнсе шырокіх ідэйна-творчых магчымасцей) міфа-лагічных вершаў Багдановіча, яны не трацяць сваіх мастац-ка-пазнаваўчых вартасцей. Элементы народнай вобразнасці тут падпарадкаваны новым творчым задачам і набываюць адпаведна новыя эстэтычныя функцыі: яны выступаюць у ролі своеасаблівага мастацкага прыёму, які, па думцы аў-тара, павінен садзейнічаць раскрыццю не фантастычнага, а рэальнага зместу з'яў і сіл прыроды, максімальна набліжа-нага да народнага светаўспрыймання. У спалучэнні з удалым псіхалагічным асвятленнем міфалагічныя вобразы прыдаюць пейзажным замалёўкам Багдановіча своеасаблівы нацыянальны фальклорна-рамантычны каларыт. |