Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯКаб яшчэ больш узмацніць адчуванне адміраючага асен-няга лесу, у «Старасці» паэт надае вобразу панурага адзіно-кага лесуна новыя характарыстычныя дэталі. Зняможа-насць, абяссіленая старасць лесуна пададзена на фоне дажджлівага, пахмурнага восеньскага дня: Брыдзець, пахіліўшысь панура, Лясун на раздоллі дарог. Абшарпана старая скура, Зламаўся аб дзерава рог. Дарога ўся ў лужах. Размыта Дажджом праліўным каляя. Гразь чаўкаець жадна капыта, Шуршыць, упаўзая, змяя. Касматая шэрсць лерамокла, Стаміўся ён стары, прадрог; Лёд тонкі і востры, як сцёкла, Капыта царапаець ног. Спяшыць ён дайсці да трасіны: Там — мяккія, цёплыя мхі, А тут толькі плачуць асіны Ды б'юцца галіны вальхі. (1-14) Такім чынам, шляхам нешматлікіх, але трапных мастац-кіх штрыхоў (дажджавыя лужы, размытая каляя, гразь, перамоклая шэрсць стомленага лесуна) паэт дасягае поўнай злітнасці міфалагічнага вобраза з асноўным рэалістычным фонам — асеннім лясным пейзажам, што ў спалучэнні з удалым псіхалагічным асвятленнем (плач асін, трывожны шум альховых галін) стварае ў выніку глыбокае ўражанне ра-мантычнай прыўзнятасці, эмацыянальнай дзейснасці ўсяго малюнка. У гэтым сэнсе зварот Багдановіча да фальклор-ных матэрыялаў зусім апраўданы і матываваны, паколькі яму ўдалося даволі яскрава перадаць агульны каларыт і многія характэрныя вобразныя адзнакі беларускай прыроды. Аналагічны метад выкарыстання міфалагічных элемен-таў характэрны і для такіх вершаў цыкла «У зачарованым царстве», як «Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун», «Вадзянік», «Над возерам» і інш. Вось чаму важна вызна-чыць, што асаблівага, новага ўнёс паэт у трактоўку міфала-гічных вобразаў, наколькі ён арыгінальны у іх творчым пераасэнсаванні. Гэта важна, у першую чаргу, таму, што ў гады, на якія прыпадае пачатак літаратурнай дзейнасці М. Багдановіча (1908—1910), пытанні мастацкага фалькла-рызму набылі асабліва актуальнае значэнне. Вакол мета-дау выкарыстання фальклору ў літаратуры разгарнулася вострая барацьба. Яна яскрава адлюстравала адносіны таго ці іншага пісьменніка да вядучых літаратурна-грамад-скіх праблем эпохі. |