Произведения Интересные ссылки | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯУ той час, як перадавыя рэвалюцыйныя пісьменнікі на чале з А. М. Горкім у збліжэнні і творчым выкарыстанні фальклорных традыцый бачылі крыніцу далейшага ідэйна-эстэтычнага ўзбагачэння літаратуры, паглыблення яе на-роднасці, адносіны рэакцыйных пісьменнікаў да фальклору насілі супрацьлеглы характар. Адны з іх поўнасцю адмаў-лялі значэнне мастацкіх і ідэйных вартасцей фальклору. Маючы на ўвазе вось гэтае нігілістычнае стаўленне да фальклору, А. М. Горкі з горыччу пісаў: « ...да народа, да яго творчасці заўважаюцца нейкія дзіўныя — скептычньія, кап-рызныя і не сур'ёзныя адносіны» '. Другія імкнуліся шляхам грубай фальсіфікацыі і містыфікацыі фальклорных ма-тываў паслабіць іх сацыяльна-палітычную мэтанакірава-насць, штучна зблізіць народную творчасць з рэакцыйнай канцэпцыяй псеўданароднасці. Вылучаючы на першае месца архаічныя элементы народнай паэзіі, дзе ў значнай ступені выяўляецца гістарычна абумоўленая абмежаванасць народнага светапогляду (нізкі ўзровень развіцця грамад-скіх адносін, уплывы варожай ідэалогіі пануючых класаў і інш.), дэкадэнцкая літаратура спрабавала выкарыстаць іх для т. зв. «абнаўлення» асноў сваёй ідэалістычнай эстэ-тыкі. Так, напрыклад, зварот да фальклору .некаторыя з сімвалістаў тлумачылі імкненнем стварыць на аснове народнай міфалогіі нейкае «ўсенароднае мастацтва» (Вяч. Іва-ноў). У саміх сэнсавых якасцях і ўсёй вобразнай сістэме старажытных міфаў яны бачылі не сродак паэтычнага выяў-лення народнай самасвядомасці на пэўным этапе яе развіц-ця, а раскрыццё нейкіх містычных «вышэйшых рэальнас-цей» шляхам інтуітыўнага «тайнабачання». Так, Вяч. Іваноў у артыкуле «Дзве плыні ў сучасным сімвалізме» (1908) сцвярджаў, што: «Прыбліжэнне да мэты найбольш поўна-га сімвалічнага раскрыцця рэчаіснасці ёсць міфатворчасць. Бо міф — адлюстраванне рэальнасцей і ўсякае другое тлу-мачэнне сапраўднага міфа з'яўляецца яго скажэннем. Новы ж міф ёсць новае адкрыццё («откровение») тых жа рэальнасцей» '. Пад прыкрыццём знешніх форм выкарыстання багаццяў народнай паэзіі сімвалісты намагаліся шляхам стылізацыі ўзвесці найбольш адсталыя і прымітыўныя формы перша-бытнага чалавечага мыслення ў якасць састаўнога элемента «народнасці» мастацтва. Надзвычай шырокую папуляр-насць у тагачаснай дэкадэнцкай літаратуры набылі фанта-стычныя матывы старажытнай славянскай і антычнай міфа-логіі, праўда, пераасэнсаваныя і прыстасаваныя да адпавед-ных творчых задач. Тым не менш, гэтыя даволі настойлівыя пошукі новых форм і якасцей мастацтва, асаб-ліва прэтэнцыёзнае «паглыбленне» яго народнасці, не змаг-лі прывесці да колькі-небудзь пленных вынікаў у развіцці тагачаснай літаратуры. Заснаваная на ідэалістычных пазі-цыях, адарваная ад сацыяльнай рэчаіснасці, сімвалістычная міфатворчасць несла на сабе след індывідуалізму, «свабод-най выдумкі» і ні ў якай ступені не здолела адлюстраваць жыццё народа, яго векавых жаданняў ці светапогляду. Не засваенне народных поглядаў, не прыбліжэнне да іх мастац-кага выяўлення ляжала ў аснове фантастычных канструк-Цьш сімвалістаў, а «ўсведамленне звышасабовай і звышпа-чуццёвай сувязі сутнага» (Вяч. Іваноў) 2 у межах рэакцый-наи тэургіі складала істоту іх аднабокіх і шкодных фалькларыстычных пазіцый. Аб гэтым даволі адкрыта га-варыў сам Вяч. Іваноў: «Не тэмы фальклору прадстаўляюцца нам каштоўнымі, а зварот душы і яе новы, хай яшчэ нясмелы і выпадковы дотык да «цёмных каранёў быцця» Натуральна, што такія пошукі «каранёў быцця» не маглі мець нічога агульнага з выяўленнем народнай свядомасці, а таму і не маглі мець якіх-небудзь мастацка-пазнаваўчых вартасцей, з'яўляючыся выражэннем антынароднай сут-насці сімвалісцкай літаратуры наогул. Таму беспадстаўна сцвярджаць, што ранні мастацкі фалькларызм Багдановіча у нейкай ступені непасрэдна звя-зан з гэтымі рэакцыйнымі ўплывамі. У даным выпадку відавочны зусім розныя, нават супрацьлеглыя прынцыпы выкарыстання фальклорнага матэрыялу ў творчасці белару-скага паэта. М. Багдановіч зусім арыгінальны і самастойны ў выка-рыстанні фальклору: народныя міфы служаць толькі ма-стацкім сродкам, а не мэтай паэтычнага адлюстравання, а таму ўспрымаюцца пісьменнікам як зыходная вобразная аснова, своеасаблівая мастацкая канва, па якой ішоў ён да здзяйснення высокапаэтычных пейзажных задум. I хаця цэнтральны шлях да творчага збліжэння літаратуры і фальклору ляжаў не ў сферы выключнага выкарыстання адмі-раючых старажытных пластоў народнай творчасці, тым не менш пачатковыя пошукі Багдановічам гэтых новых форм творчых узаемаадносін суб'ектыўна праходзілі ў рэчышчы рэалістычных традыцый. |