Произведения Интересные ссылки | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯНельга не пагадзіцца з трапнымі заўвагамі праф. I. I. За-моціна, які ў сваім крытыка-біяграфічным нарысе падкрэ-сліваў, што Багдановіч «не навязвае народным міфалагіч-ным вобразам тых ці іншых сымбалісцкіх настрояў і пера-жыванняў, але ўспрымае гэтыя вобразы беспасрэдна, проста, з якойсьці дзіцячай наіўнасцю і даверлівасцю, г. зн. амаль зусім так, як ён, мабыць, успрымаў іх у маленстве з апавяданняў бацькі і з першых кніг для чытання. Гэта зусім не значыць, што паэта не падняўся вышэй народнага светаразумення,— гэта значыць усяго, што ён здолеў успрыняць гэта светаразуменне і па-мастацку яго выка-заць» (П—XXI). У гэтай блізкасці да народнага светаўспрыймання, да вобразнага старажытнага мыслення і крыецца сакрэт вялі-кай паэтычнай сілы і псіхалагічнай пераканаўчасці пейзажных замалёвак Багдановіча. Важна адзначыць, што трак-тоўка старажытных уяўленняў аб з'явах і сілах прыроды па-даецца аўтарам з пазіцый прагрэсіўнага сучасніка, які ўзняўся значна вышэй «дзіцячай наіўнасці і даверлівасці». Паэт дасканала разумее і падзяляе думкі свайго бацькі-этнографа, які адзначаў: «Характар гэтых адухатварэнняў, іх уласцівасць, іх памеры, іх сіла залежыць, галоўным чы-нам, ад агульнага выгляду прыроды, сярод якой жыве даны народ... Натуральна, што ваабражэнне, якое параджаецца страхам, адухатвараючы грозную магутную стыхію, прыдае свайму стварэнню адпаведна грозны, магутны, нават пач-варны воблік» Відавочна, усведамляючы вось гэтую ўмоўнасць, ілюзор-насць фантастычных вобразаў фальклору, М. Багдановіч рашуча адмаўляецца ад знешняй т. зв. «упырнай» вычвар-насці і надае ім канкрэтныя жыццёвыя абрысы і якасці. Пры, апісанні знешняга выгляду лесуна М. Багдановіч даволі дакладна прытрымліваецца этнаграфічных запісаў бацькі: «Ён ростам роўны з дрэвамі таго лесу, у якім раз-гульвае... Галава яго пакрыта доўгімі кудрамі, так што на-памінае вяршыню сасны: веХізарнае тулавішча адзета ў звя-рыныя шкуры — воўчыя і мядзвежыя — шэрсцю навыва-рат, рукі і ногі тоўстыя і моцныя, як ствалы дубоў». Аналагічны прыклад запазычання некаторых знешніх вобразных рыс наглядаем і ў вершах аб змяіным цару. Згодна са старажытнымі павер'ямі, змяіны цар па велічыні больш за ўсіх астатніх вужоў, луска яго пераліваецца срэб-рам і золатам, на галаве карона з маленькіх залатых раж-коў У вершы «Змяіны цар» малюнак начнога шэсця вужоў на чале са змяіным царом на зімовую спячку выкарыстаны для ўвасаблення настрою і ўражанняў ад зорнай месячнай летняй ночы: У цёмным небе — хараводы Сіняватых зорак, У цёмным небе свеціць месяц Залатым сярпом... Мы выходзім з цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёплы вырай Цягнемся — паўзём. У полі, ў лесе нам усюды Праляглі дарожкі! Йстужкай рушымся між пушчы, На сам перад — я. Зіхацяць маёй кароны Залатыя рожкі, Цёмным блескам адлівае Уся луска мая. (1-124) |