Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯЯк відаць, Багдановіча цікавіць перш за ўсё паэтычны бок легенды, дзе так пластычна выяўлена багацце народнай фантазіі. Ен адкідвае архаічныя элементы павер'я, згодна з якім сустрэча чалавека са змяіным царом пры адпаведных умовах (трэба разаслаць белую тканіну з хлебам-соллю) можа прынесці нейкія знахарскія здольнасці, а імкнецца выкарыстаць толькі знешнюю сюжэтную аснову легенды. Шляхам карэннага пераасэнсавання міфа і напаўнення яго новым эмацыянальным зместам Багдановіч пазбаўляе фальклорныя элементы якой бы там ні было архаічнай ма-тывіроўкі — таямнічасці ці містыкі — і надае ім выразнае рэалістычнае гучанне. Такая, умоўна кажучы, «міфатвор-часць» не мае нічога агульнага з дэкадэнцкім «прыбліжэн-нем да мэты найбольш поўнага сімвалічнага раскрыцця» і падпарадкавана канкрэтнай задачы паэтычнага ўвасаб-лення рэчаіснасці. У народных міфах паэт шукае і самастой-на знаходзіць арыгінальныя шляхі набліжэння сваёй твор-часці да фальклорных традыцый. У той час як міфатворчасць, па думцы сімвалістаў, па-вінна стаць сродкам раскрыцця нейкіх «тагасветных падзей», сродкам звароту да «цёмных каранёў быцця», у Багдановіча мы не зауважаем імкнення надаць сваім міфалагічным воб-разам якіх бы там ні было філасофскіх ці маральных функ-цый. Міфалагічныя вобразы ў вершах Багдановіча, захоўваю-чы знешне свой фантастычны характер, звязаны з рэчаіс-насцю: яны поўнасцю зліваюцца з агульным выглядам ад-паведнай стыхіі ці з'явы прыроды (лес, вада, бура, ноч і інш.) і сугучны агульнаму рамантычнаму настрою пейзажных малюнкаў. Такое выкарыстанне міфалагічных вобразаў, не адводзячы чытача ў сферу ідэалістычных уяўленняў, з'яўляецца ўдалым мастацкім сродкам раскрыцця, «ажыў-лення» прыроды. Знешняя праўдападобнасць і адсутнасць унутраных скрытых сімвалістычных функцый міфалагіч-ных вобразаў Багдановіча і забяспечвае ім прывабнасць, да-ступнасць, непасрэдную жывасць і арыгінальнасць. Так, у рамантычным уяўленні паэта малюнак старога вадзянога млына ў дажджлівую восеньскую ноч удала асацыіруецца з міфалагічным вобразам санлівага вадзяніка, які, згодна з легендай, з даўніх часоў ахоўвае цішыню азёр і крыніц: ...Чарнеецца сажаю вечар. Дождж б'ецца аб хвалі ракі; Гуляе, гудае над ёй вецер, Заводзіць, што ў полі ваўкі. Спакойна мне тут пад вадою: Залёг я ля млына на дне; Апруся на кола рукою,— Млын казку старую пачне. Кругі завіруюцца жорнаў, Трасецца хадырна сцяна; А думы — як колас без зёрнаў,— Усе мяне цягне да сна. Бяспамятна колы піхаю, Хілюся да дна галавой I ўжо я драмлю, засыпаю Пад шум непагоды глухой. (1-16) |