Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯТакім чынам, у вершах міфалагічнага цыкла М. Багда-новіч, умела выкарыстоўваючы традыцыйную народна-паэ-тычную вобразнасць (лясун, русалкі, падвей, вадзянік, змя-іны цар і інш.), здолеў стварыць галерэю яркіх, блізкіх да народнага светаўспрыймання малюнкаў. У іх аснове — паэ-тызацыя беларускай прыроды. Ва ўяўленнях маладога Баг-дановіча гэтая тэма магла сімвалізаваць сабою багацце і не-паўторную прыгажосць роднай прыроды, яна ў пэўнай сту-пені адпавядала раннім ідэалізаваным адносінам паэта да ўсяго свайго, беларускага. Аднак ужо на гэтым раннім этапе ў паэзіі Багдановіча не цяжка заўважыць нейкія новыя настроі і матывы. Віда-вочна, упрыгожванне пейзажных вершаў старажытнай мі-фалогіяй, прыданне ім нацыянальна-фальклорнага каларыту не магло поўнасцю ахапіць усіх тых ідэйна-творчых задач, якія былі ўжо вылучаны ў некаторых ранніх вершах, і асабліва ў вершы «Мае песні» (1908) — своеасаблівай паэ-тычнай дэкларацыі маладога пісьменніка: А як родную згадаю старану, Як згадаю яе беднасць. і нуду,— Сэрца сціснецца, і я пяяць пачну,— Мо душу хоць трохі гэтым адвяду.
Грозна песня разліваецца, грыміць, Долю горкую, мужыцкую кляне, Бо нявідзімы ланцуг на іх вісіць, Бо ім цяжка жыць у роднай старане. (1-3) Багдановіч пачынае паступова разумець абмежаванасць і ўмоўнасць архаічнай фантастыкі, усведамляць аднабако-васць этнаграфічнай дэкарацыйнасці сваіх ранніх вершаў міфалагічнага цыкла. Ён спрабуе ўзмацніць грамадзянскія матывы ў некаторых пейзажных замалёўках і напоўніць іх новым ідэйным зместам. Пераадольваючы суб'ектыўную трактоўку некаторых міфалагічных матываў, паэт імкнецца стаць на больш перспектыўны шлях мастацкага фалькла-рызму. Яго ўжо не могуць задаволіць этнаграфічна-пазна-ваўчыя функцыі старажытнага фальклору, які падобна але-гарычнаму возеру-люстэрку «ўсё, што згінула даўно, у цём-най глыбіні хавае» (верш «Возера»). |