Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯАд рамантычнага імкнення напоўніць малюнкі прыроды фантастычнымі вобразамі старажытных уяўленняў аб пры-родзе з тым, каб узмацніць нацыянальны каларыт і суб ек-тыўна-эмацыянальнае ўздзеянне сваіх прыродаапісальных вершаў, Багдановіч паступова пераходзіць да значнага пе-раасэнсавання фальклорнага матэрыялу. Народныя міфы Ў вершах паэта ўсё больш і больш трацяць сваё прыватнае, вузкаэстэтычнае значэнне (як мастацкі прыём, дэкарацыя) і набываюць прыкметна новыя ідэйныя функцыі. У адпавед-насці з гэтым значна паглыбляецца дзейснасць, грамадская значымасць многіх пейзажных замалёвак Багдановіча. Пры-рода ў паэтычным адлюстраванні пісьменніка не «лазоревые гроты одиночества», не мёртвая матэрыя, абыякавая, застойлівая, варожая чалавеку, як тэта было ў тагачасных сімвалісцкіх пісьменнікаў, а жывая, вечная ў сваім няспын-ным руху, зразумелая і даступная чалавечаму пазнанню. Такі этнаграфізм, такое напаўненне лірыкі фальклорнымі матывамі прасякнута здаровым адчуваннем рэальнай пры-гажосці пейзажу, глыбокім усведамленнем умоўнасці на-роднай вобразнасці. Вось чаму амаль адначасова з «чыста» міфалагічнымі пейзажнымі вершамі ў паэзіі Багдановіча паяўляюцца і та-кія, дзе ён лёгка і натуральна пераходзіць да паступовага папаўнення іх новымі матывамі. Праўда, вершы гэтыя не-шматлікія, аднак на іх неабходна спыніцца; пройдзе ўсяго некалькі гадоў, a іх матывы, значна ўзмоцненыя і больш акрэсленыя, зоймуць вядучае месца ва ўсёй творчасці Баг-дановіча. Маем на ўвазе вершы «Пугач» (1909) і «Лясун» («Я спакойна драмлю», 1910). У супрацьлегласць настроям цішыні, першабытнага спакою, велічнай нерухомасці і ста-тычнасці, што так характэрны для большасці пейзажных вершаў міфалагічнага цыкла Багдановіча, пануючым маты-вам апошніх двух становіцца матыў трывожнага чакання нейкай, яшчэ недастаткова акрэсленай, аднак няўхільнай гібелі, катастрофы. Калі ў папярэдніх міфалагічных вершах вобраз лесуна — увасабленне бездапаможнай і асуджанай на выміранне істоты, якая можа выклікаць толькі спачуван-не, як у вершы «Лясун» (1909):
Гляджу на яго я уныла,— На сэрцы і жаль і жуда: Усё знікла — і ўдаласць, і сіла! Прапала, як дым, як вада! (1-13),- т0 ў вершы «Пугач» ён (вобраз лесуна) набывае зусім новыя абрысы. У парывістым і энергічным тэмпе верша лясун выступав як увасабленне велічнай і пагрозлівай сілы: Загарэлісь кроўю вочы. Вось нясецца 3 цёмнай ёлкі гук нуды і смеха, I далека голас аддаецца,— Пракацілася па лесе рэха. I, лякаючысь, канца чакаеш ночы. Усё здаецца: ўстаў лясун вялікі,— Чырванеюць, адбіваюць кроўю вочы, Не змаўкае смех глухі і дзікі. (1-15) I хаця ў вершы адчуваецца выразная блізкасць да на-роднай фантастыкі, аднак відавочна, што, апрача фальклор-ных, аўтар імкнецца прыдаць вобразу лесуна нейкія новыя ідэйна-асэнсаваныя функцыі. У даным выпадку вобраз лесуна, што асацыіруецца з драпежнікам,— увасабленне поў-ных энергіі, руху і імклівасці разбуральных, катастрафічных еіл, якія выразна супрацьпастаўлены настроям адвечнай цішы і гармоніі. Налітыя кроўю вочы лесуна, магутнае рэха яго смеху, што злавесна разносіцца па лесе,— усё гэта выразна кантрастуе з настроямі астатніх вершаў міфалагічна-га цыкла. |