Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯЯшчэ большым дысанансам большасці пейзажных вер-шаў гучыць верш «Лясун»: Я спакойна драмлю пад гарой між кустоў, Лес прыціхнуў,— ні шуму, ні сокату. Але чую ў цішы нада мной звон падкоў, Чую гул мяккі конскага топату. Ці не гукнуць, каб рэха па лесе пайшло, Каб з касцямі, ў кавалкі разбітымі, Нехта біўся ў крыві, каб мне можна было Усю ноч рагатаць пад ракітамі!>! (1-27) Тут надзвычай складаная вобразна-алегарычная сістэма верша, і цяжка раскрыць яе сэнс, зыходзячы непасрэдна толькі з матэрыялаў апошніх двух вершаў. Мы не схільны, напрыклад, падзяляць катэгарычныя сцверджанні некато-рых даследчыкаў аб тым, што ў вершах гэтых маецца «спро-ба паказаць сутыкненне станоўчага і адмоўнага сацыяльна-га пачатку і непазбежнасць гібелі першага ў выніку рэва-люцыі» '. Бясспрэчна іншае: перад намі выразнае, хаця яшчэ ва многіх адносінах абстрактнае, імкненне маладога аўтара напоўніць традыцыйныя вобразы старажытнага фальклору новым зместам, прыдаць ім значэнне магутных жыццёвых патэнцыяльных сіл. Лясная цішыня і непаруш-насць прыгнятаюць сваім застоем поўнага сіл і энергіі ляс-нога ўладара, яны выклікаюць у ім неадольную прагу дзеян-ня, хаця б нават у такой стыхійнай форме, як жывёльны разгул ці крывавая расправа. У вершы «Лясун» значна паслаблены дэкаратыўныя функцыі міфалагічнага вобраза, затое выразна ўзмоцнена яго сімвалічнае значэнне: лясун, які гатовы рынуцца ў смяртэльную схватку з невядомым коннікам, увасабляе нейкія магутныя, але скаваныя пакуль што бяздзейнасцю стыхійныя жыццёвыя сілы. У непасрэднай залежнасці ад ідэйнай задумы знаходзяц-ца жанравыя асаблівасці верша «Лясун», якія, трацячы ры-сы «чыстага» прыродаапісальніцтва, набліжаюцца да гра-мадзянскай лірыкі. А гэта надзвычай важна. Спроба наблі-зіць раннія міфалагічныя вершы да вядучых матываў сваёй творчасці — істотны элемент пачатковых фалькларыстыч-ных пошукаў маладога Багдановіча. |