Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯI хаця з прычыны няспеласці светапогляду Багдановіча гэты працэс пераасэнсавання фалькларыстычных пазіцый не носіць яшчэ характеру поўнай акрэсленасці, тым не менш відавочна, што перад намі пачатковая стадыя яго зараджэн-ня. Паэт у далейшым не абмяжоўваецца толькі пейзажнымі матывамі, а паралельна з міфалагічнымі вершамі стварае цэлы шэраг такіх выдатных узораў грамадзянскай лірыкі, як «3 песняў беларускага мужыка», «Над магілай мужыка», «Дождж у полі і холад», «Мая душа» і інш. У вершах грамадзянскага цыкла зусім знікаюць харак-тэрныя элементы пейзажнай лірыкі — фантастычная ўмоў-насць, алегарызм, рамантычная танальнасць,— паэт са здзіўляючай лёгкасцю і майстэрствам вылучае цяпер на першы план рэалістычныя сцэны і характары. Вось перад намі вобраз прыгнечанага беларускага мужыка, поўнага журботных, трагічных роздумаў: Гнусь, працую, пакуль не парвецца Мне жыццё, як сагніўшая ніць; А каб ведаў, што столькі пральецца Майго поту, не стаў бы і жыць. (1-18) Але ў глыбіні душы простага чалавека затаілася высо-кае пачуццё асабістай годнасці, глыбокае ўсведамленне пра-ваты і гордасці за свой працоўны жыццёвы шлях: Адтаптаў сотні вёрст пехатом я, Будаваў я дарогі, масты; Ліўся пот мой, як рэзаў на ком'я Плугам глебы сухія пласты. Працаваў над пяском, над дрыгвою I не мала там выцерпеў мук, I не прыдзецца мне пад зямлёю Гэтых чорных саромецца рук. (1-18) |