Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ3 марамі і снамі аб шчасці памірае мужык, аднак гэта не безнадзейнасць ці адмаўленне ад сваіх няздзейсненых ідэалаў. Наадварот, трагічны вынік роздумаў — праяўлен-не трагізму палажэння, якое ўсвядомлена селянінам і якое нясе ў сабе перспективу актыўнага пратэсту, не толькі выключив ў сферы псіхалагічнай: Шчасце ж гляне і ў даль панясецца, I магу я аб ім толькі сніць... Дык няхай жа, няхай сабе рвецца Мне жыццё, як сагніўшая ніць. (1-18) Лагічна абгрунтаваным працягам гэтай «песімістычнай», здавалася б, канцоўкі з'яўляецца другая частка той жа «песні беларускага мужыка», дзе апошні з вялікай пагардай і нянавісцю да «багатых» адкрыта і шматзначна заяўляе: Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,— Яны ж мне каменні давалі; I тыя каменні між імі і мной Сцяною вялізнаю ўсталі. Яна усё вышай і вышай расце I шмат каго дужа лякае. Што ж будзе, як дрогне, як рухне яна? Каго пад сабой пахавае? . (1-19) Такім жа глыбокім эмацыянальным напружаннем пра-сякнуты і другі верш гэтага цыкла «Над магілай мужыка» (1910). Характэрна, што драматычны канфлікт твора па-дадзен не ў плане непасрэднага супрацьпастаўлення «багатых» і «бедных», як у папярэднім, а пераключан у сферу глыбокіх асабістых перажыванняў лірычнага героя і звяза-ны з трагічным сацыяльным лёсам працоўнага чалавека: Спі, бядак! Накпілась доля над табою: Ты рабіў, а ўвесь здабытак твой — труна; Усё жыццё сваё змагаўся ты з зямлёю, Але ўрэшце ўсё ж асіліла яна! Над табой плает гліны цяжкай наваліла, Грудзі ўпаўшыя прыціснула пяском... Дык скажы ты мне, халодная магіла: Для чаго ж змагаўся цягам ён з жыццём? (1-28) |