Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯУ вечным боры цёмнатворы Скачуць, плачуць, весяляцца; Жнуць, збіраюць, дзіва-жніва У сонным полі, ў горкай долі... Ночай ходаяць, днём заводзяць, Твораць, мораць яснагляды; Веюць, сеюць плесні ў песні На палаці ў кволай хаце. Як начніцы-чарналіцы, Скрыпам, шыпам маладзяцца: — Кінем, плюнем чары-мары На паляны нечапаны; Над курганам незабраным Скруты-путы разасцелем, Сном-травою станем, глянем На няўлады, на пасады... 3 Чорным богам прад парогам Сталі ў хвале, як кароны, I пануюць — скачуць, плачуць Цёмнатворы ў вечным боры '. Гады -палітычнай рэакцыі пасля паражэння рэвалюцыі 1905 г., змрочная атмасфера тэрору і праследаванняў пера-давых грамадскіх сіл краіны — усё гэта знайшло своеасаб-лівае алегарычнае адлюстраванне і ў многіх іншых вершах •Янкі Купалы міфалагічнага цыкла. Так, у вершы «Хохлік» міфалагічныя вобразы хохліка, лесуна, ваўкалака, ведзьмы увасабляюць сабой варожыя сілы рэакцыі, якія святкуюць сваю часовую перамогу: |