Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯБарадой Лясун ківае, Хохлік грае, ведзьма скача, Ноч смяецца, сонца плача, Толькі песень не чуваці На стаптанай сенажаці I хаця гэтыя цёмныя сілы часова перамаглі, паэт верыць у трыумф святла і праўды. Найбольш поўна і адкрыта гэта аптымістычная ідэя ўвасоблена ў вершы «Чорны бог» — тут сімвалічны вобраз «Белага бога» супрацьстаіць усяму змрочнаму і злачыннаму ў жыцці: У караўніцах амшалых 3 галавы да ног, 3 дзікіх багнаў перавалаў Выбрыў чорйы бог. Вызваў пошасці, начніцы, Цемрай зазіяў; Тушыць новыя мглавіцы, Тушыць новы з'яў. Ногці' смоллю раэлапушыў, Ногці-верады, 3 гікам пудлівыя душы Гоніць дзе-куды. Цемравіца, суталока Зверзлася ў вадно, Лезе звяга, ненарока Усё на дно, на дно. 3 каршунамі, з курганамі Занялася прыць,— Чорны бог заняўся пламем, Чорны бог гарыць. Паланейся, развугляйся, Змейны Чорны бог,— Ты йшчэ з Белым не зраўняўся, Ты яго не змог! |