Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯВідавочна, што напаўненне міфалагічных вобразаў актуальным сацыяльна-палітычным зместам з'явілася зусім новай і арыгінальнай з явай у тагачаснай беларускай літа-ратуры. Безумоўна, што асаблівасці гэтага самабытнага купалаўскага фалькларызму не маглі прайсці незаўважа-нымі М. Багдановічам. Гэтыя меркаванні стануць яшчэ больш пераканаўчымі, калі ўлічыць, што не толькі самы мі-фалагічны матэрыял тут надзвычай блізкі, але, што яшчэ болын важна, творчая перапрацоўка гэтага матэрыялу ў некаторых вершах Багдановіча («Лясун», «Пугач») носіць больш акрэслены грамадзянскі напрамак. Засваенне перадавых творчых традыцый садзейнічала пераходу Багдановіча на больш шырокі шлях далейшых фалькларыстычных пошукаў. У адпаведнасці з гэтым на-родна-паэтычныя вобразы трацяць свае ранейшыя знешне-дэкаратыўныя, фармальныя (у сэнсе мастацкага прыёму) функцыі і набываюць прынцыпова новае значэнне, прані-каючы сваімі найбольш плённымі элементам! (моўнымі, воб-разнымі, ідэалагічнымі) у самую аснову творчага метаду пісьменніка. Вось перад намі характэрны ў гэтых адносінах верш — «Дождж у полі і холад...» (1910). Тут малюнак дажджлівай, імглістай восеньскай ночы з'яўляецца не толькі фонам, але і Удалым сродкам выяўлення глыбокіх грамадзянскіх наст-рояу і роздумаў лірычнага героя: Дождж у полі і холад... Імгла..-. Дзесь у вёсцы міргаюць агні. Там, злякаўшысь, схавалась, лягла Доля горкая ў чорным цяні. I пад цёмнымі скрыдламі ночы Не ўбачаць цяпер яе вочы. (1-29) Каб раскрыць сэнс мастацкіх алегорый («дождж у полі і холад», «доля горкая ў чорным цяні», «цёмныя скрыдлы ночы»), у апошняй страфе Багдановіч смела і па-новаму для сябе ўводзіць канкрэтны паэтычны ключ для зразумен-ня ўсёй ідэйна-вобразнай канцэпцыі твора: Цісне сэрца мне песня начная... Хай жа голасна вецер спявае, Хай пяе ён у роднай зямлі, Каб у сэрцах нам сорам збудзіць, Каб змагацца з няпраўдай ішлі, У чыім сэрцы сумленне не спіць. Долю чорную ноч не схавае, Калі выльецца песня жывая! (1-29) Відавочна, што пачатковая эмацыянальна-рамантычная трактоўка пейзажу, што так характэрна для некаторых ран-ніх міфалагічных вершаў Багдановіча, к гэтаму часу значна змянілася і падпарадкавана цяпер новым ідэйна-мастацкім задачам. Усё больш і больш лірычнае ўспрыйманне прыро-ды ў пейзажных замалёўках паэта спалучаецца з глыбокім роздумам аб лесе абяздоленай радзімы і яе народа. Тут ня-ма статычнай, бяздзейнай прыроды. Наадварот, шляхам «ажыўлення» прыродных з'яў і мэтанакіраванага іх псіха-лагічнага асвятлення малюнкі прыроды становяцца сугуч-нымі грамадска-палітычным настроям лірычнага героя і значна ўзмацняюць такім чынам ідэйна-эстэтычную дзейс-насць усяго твора. Вобраз асенняга ветру, які «сумна гу-дзіць і пяе аб радзімай старонцы глухой ды аб долі ў дзеянні: ён выклікае патрыятычнае па сваёй сутнас-ці імкненне будзіць самасвядомасць тых, «у чыім сэрцы сумленне не спіць», заклікаць да рашучага змагання з няпраўдай. У выніку атрымліваецца закончаны, цэласны шматзначны малюнак, прасякнуты высокім патрыятычным пачуццём і шчырым пафасам. |