Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯУсё гэта, безумоўна, з'яўляецца станоўчым фактам. Аднак яшчэ болып важна тое, што іменна гэтым шляхам ішоў Багдановіч да паступовага асэнсавання адной з найбольш актуальных літаратурна-грамадскіх праблем таго часу — праблемы народнасці літаратуры ў яе прыватным, аднак надзвычай істотным аспекце творчых суадносін з фалькло-рам. Іменна тут трэба шукаць вытокі тых пленных літара-турна-творчых пошукаў, што адбываліся на працягу ўсёй амаль дзесяцігадовай літаратурнай дзейнасці нашага паэта. Вось чаму неабходна рашуча адкінуць неабгрунтаваныя сцверджанні тых даследчыкау, якія ацэньваюць раннія мі-фалагічныя вершы Багдановіча як нейкую выпадковую, неарганічную, нехарактэрную для яго творчага вобліку з яву і спрабуюць або пагардліва «адмахнуцца» ад гэтых твораў, або звязваць іх з праяўленнямі сімвалістычных уплываў. У далейшым выспяванне эстэтычных поглядаў паэта прыводзіць яго да значнага пераасэнсавання першапачат-ковых фалькларыстычных пазіцый. Відавочна, адчуваючы слабасць і аднабаковасць сваіх ранніх міфалагічных захап-ленняў, Багдановіч імкнецца пераадолець «вузкі этнагра-фізм» (тэрмін Багдановіча) і стаць на шлях больш шырока-га і творчага выкарыстання фальклорнага мат^рыялу. -эасвойваючы выдатныя дасягненні ў галіне мастацкага фалькларызму Я. Купалы і Я. Коласа, Багдановіч напаў няе свае пейзажныя вершы новым зместам і вобразамі. Усё больш выцясняюцца і, нарэшце, зусім знікаюць дэка-ратыўныя элементы народнай міфалогіі. У пейзажнай лі-рыцы Багдановіча ўсё выразней пачынаюць гучаць грама-дзянскія, патрыятычныя матывы. У выніку агульнай эва-люцыі эстэтычных поглядаў М. Багдановіча фальклорныя элементы губляюць свае знешне-этнаграфічнае значэнне, усё больш выразна пранікаючы ў самы цэнтр творчай інды-відуальнасці паэта. Працэс гэты палягчаўся тым, што ўжо з самага пачатку захапленне міфалогіяй у сваей аснове несла здаровыя элементы рэалістычнай канцэпцыі. У выні-ку найбольш плённыя фальклорныя элементы — моўныя, вобразныя, ідэалагічныя — пранікаюць у самую аснову паэтычнага стылю Максіма Багдановіча, які характарызуец-ца прастатой, непасрэднасцю мастацкага ўвасаблення рэ-чаіснасці і якому арганічна неўласцівы моўна-вобразная эквілібрыстыка, стылізацыя мовы, ускладнёнасць лірычна-га ўспрыняцця ды іншыя спадарожнікі сімвалістычнай міфатворчасці. Такім чынам, пачатковыя фалькларыстычныя пошукі М. Багдановіча выходзяць далека за межы прыватных ці неістотных захапленняў — яны набываюць у далейшым росце маладога паэта шырокае творчае значэнне.
2. «Згукі бацькаўшчыны»
Ва ўсёй далейшай творчай працы М. Багдановіча заўва-жаецца настойлівае імкненне пераадолець элементы міфа-лагізму, рамантычнага этнаграфізму, наблізіцца да больш выразнай рэалістычнай канцэпцыі. Цяпер на першае месца вылучаюцца не архаічныя пласты старажытнага фалькло-ру, а больш плённыя і блізкія сучаснасці народна-песенныя матывы. |