Произведения Интересные ссылки | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯНа жаль, «кніжнасць» гэтая знайшла снаіх прыхільні-каў сярод некаторых даследчыкаў творчасці Багдановіча ў савецкі час. Так, яшчэ ў 1923 годзе праф. М. Петуховіч, разглядаючы асаблівасці творчага метаду Багдановіча, сцвярджаў, што нібыта ўяўная «кніжнасць» і адарванасць паэта ад жыцця прычыніліся да таго, што «гэты малады і шматабяцаючы талент займае ў гісторыі беларускага пісь-менства асобнае месца»2. Такім чынам, праф. Петуховіч супрацьпастаўляў М. Багдановіча іншым прадстаўнікам крытычнага рэалізму на чале з Купалам і Коласам. Падобную думку можна сустрэць нават у адным з апош-ніх даследаванняў аб Багдановічу: «У адрозненне ад Купа-лы і Коласа Багдановіч пазнаваў жыццё і мучэнні працоў-ных мае Беларусі з кніг. Адсюль пэўны ўплыў на яго кніжнай культуры. Пры дапамозе кніг Багдановіч, знахо-дзячыся далека ад Беларусі, пазнаваў тую рэальную рэча-існасць сваёй радзімы, якая знайшла сапраўднае адлюст-раванне ў творах Багушэвіча, Купалы, Коласа, Цёткі» '. Такія сцверджанні нясуць у сабе небяспечныя вывады: з іх недвухсэнсоўна вынікае, што крыніцай мастацкай твор-часці на любой яе ступені можа быць не жыццё, а кніга. Парушэнне гэтых рэальных суадносін мастацтва і рэчаіс-насці не можа прывесці да пленных даследчых вынікаў. Выходзіць, што крыніцай шырокіх паэтычных абагульнен-няў Багдановіча з'явіліся не грунтоўныя назіранні і выву-чэнне жыцця народных мае, а толькі ўскосныя ўражанні ад кніжных першакрыніц, хай сабе нават і такіх выключных па сіле і глыбіні адлюстравання, як паэзія Я. Купалы, Я. Коласа і інш. У выніку неабгрунтавана і незаслужана прыні-жаецца пазнавальная вартасць усёй творчасці паэта. Зразумела, што не гэтыя дзіцячыя, умоўна «кніжныя» захапленні і ўражанні абумовілі сабою творчае развіццё Багдановіча, у тым ліку і яго фалькларыстычныя погляды. Калі гаварыць аб сапраўдных вытоках паэзіі М. Багда-новіча, то відавочна, што яны арганічна звязаны з народным жыццём і тымі грамадскімі падзеямі, што азнаменава-лі сабою пачатак нашага стагоддзя. Закранаючы пытанне вытокаў новай беларускай літаратуры, сам паэт адзначаў пазней (1912—1913): «Новы перыяд гісторыі беларускай літаратуры мае сва-ім зыходным пунктам 1905 год, які выклікаў глыбокі пера-варот у псіхіцы народных мае; перад імі паўставаў і вылу-чыўся з ценю на святло цэлы шэраг новых пытанняў, якія патрабавалі неадкладнага вырашэння. Узнікае гарачае імк-ненне разабрацца ў падзеях, пашырыць поле свайго зроку, а значыць, стварыўся велізарны попыт на ідэалагічныя каштоўнасці» '. (II—24). Гэтыя глыбокія абагульненні Багдановіча адносна вы-токаў новай беларускай літаратуры могуць быць зусім пра-вамерна аднесены і да яго ўласнай літаратурна-грамадскай дзейнасці. Іменна рэвалюцыйны 1905 год узварухнуў і ажы-віў палітычную самадзейнасць найшырэйшых народных слаёў, вылучыў з іх асяроддзя цэлую плеяду самаадданых барацьбітоў за шчасце народа. Рэвалюцыйна-вызваленчая барацьба народных мае супраць царызму і буржуазна-па-мешчыцкага ладу аказала рашаючы ўплыў на фарміраван-не грамадска-палітычных і эстэтычных пазіцый маладога Багдановіча. Іменна тут вытокі тых перадавых дэмакратыч-ных тэндэнцый, якімі так арганічна і своеасабліва прасякну-та ўся яго творчасць. Вось чаму нельга перабольшваць ролю хатніх і «кніжных» уплываў і ўзводзіць іх да памераў адзінага, рашаючага фактару ў паэтычным станаўленні М. Багдановіча. Відавочна, што ўплыў гэты носіць пера-важна знешні характер, ён не -выходзіць за межы пачатко-вага знаёмства з беларускім этнаграфічным матэрыялам і мовай. Сапраўдныя вытокі творчасці паэта, безумоўна, крыюцца ў больш значных і вызначальных жыццёвых, гра-мадскіх крыніцах. Неабходнасць вывучэння фалькларыстычных поглядаў М. Багдановіча абумоўлена яшчэ і тым, што асобныя не-істотныя хібы ці недахопы, звязаныя з ростам і творчымі пошукамі маладога паэта, да апошняга часу трактуюцца не-каторымі даследчыкамі як нейкая надуманая «складанасць і супярэчлівасць» яго светапогляду, як выразная даніна эстэтыцы сімвалізму, фармалістычным захапленням і інш. |