Произведения Интересные ссылки сайт Diesel . запчасти daewoo москва и область. . квартиры с ремонтом . . ООО "Центральная Мануфактура" бейдж розница у нас. | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯАд знешніх апісанняў прыроды ў «Зачарованым царстве» на аснове засваення народна-песеннай паэтыкі ён прыходзіць цяпер да адлюстравання некаторых характэр-ных праяў народнай псіхалогіі. Пашыраныя народна-песен-ныя матывы выступаюць тут у якасці эмацыянальнага акорда да глыбокіх інтымных перажыванняў лірычнага героя. Так, у вершы «Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю» гэты герой у фальклорным духу імкнецца скінуць з сябе;«ну-Ду нямую» шляхам патэтычнага зліцця з магутнымі сты-хійнымі сіламі прыроды, якія, згодна з народнымі павер'ямі, і павінны прыдаць яму сілу і жыццёвую бадзё-расць: Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю,— Ой, пайду я з цеснай хаты ў тое поле. У чыстым полі вецер вее, павявае,— Ты пакінь мяне, нуда мая нямая! Я тады б у песні звонкай, салаўінай Выліў тугу і на вецер буйны кінуў, I развеяў бы яе ён на раздоллі, Каб не ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі. (1—150)
Традыцыйны зварот лірычнага героя да сімвалічнага «ветру буйнага» павінен не толькі выявіць запаветныя мары аб «долі-шчасці», але і развеяць яго «тугу», сардэч-ны боль і такім чынам арганічна зліцца з глыбокімі асабі-стымі адчуваннямі героя. Багдановіча ў даным выпадку не цікавіць асвятленне ці ўсебаковая дэталізацыя перажыван-няў чалавека ў сацыяльным плане, як гэта было, напры-клад, у «Песнях беларускага мужыка» ці іншых вершах гра-мадзянскага цыкла, а ўсю ўвагу паэт канцэнтруе на выяў-ленні псіхалагічнага стану героя. Адпаведна і фальклорныя кампаненты верша абмежаваны пераважна народна-песен-най эмацыянальнасцю. Глыбока адчуваючы спецыфіку народнай паэзіі, М. Баг-дановіч у той жа час не ўводзіць у свае творы які-небудзь канкрэтны закончаны фальклорны матыў, а толькі выка-рыстоўвае яго паасобныя характэрныя элементы. Ён не па-рушае фальклорнага значэння традыцыйных вобразаў, хаця і прыдае ім некаторыя новыя функцыі. Вось перад намі характэрны ў гэтым сэнсе верш: Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае: Сцежка ў полі пралягае, траўкай зарастае, Каля сцежкі пахіліўся явар да каліны,— Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына. Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай,— Не схавалася дзяўчына ад той долі горкай: Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае: Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае. (1-147) | Наши спонсоры |