Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯЭлементы народна-песеннага лірызму з'яўляюцца тут своеасаблівым акордам, што адцяняе тужлівы душэўны стан героя. Вобразы-паралелі — сцежка, заросшая травой, явар і каліна і інш.— пазбаўлены ў даным выпадку характэрных рыс фабульнага разгортвання і ўжыты як вобразы-сімвалы для ўзмацнення пануючага тут настрою — пяшчотнага роз-думу-ўспаміну аб першым каханні. У вершы адсутнічае і традыцыйная калізія паміж блізкімі людзьмі (звычайна сварка «мілага» з роднымі дзяўчыны) або ракавое ўмя-шанне «злых людзей» у асабістыя адносіны закаханых, ка-рацей кажучы, адсутнічае матыў дзеяння. Відавочна, такая своеасаблівая мадэрнізацыя фальклорнага вобраза поўнас-цю адпавядала асноўнай аўтарскай задуме — адлюстра-ваць глыбокія чалавечыя пачуцці ў папулярным, агульна-даступным народна-песенным стылі. Свабодныя, не абумоўленыя ніякай трафарэтнай схемай, адносіны Багдановіча да фальклорнага матэрыялу ўласці-вы і астатнім вершам цыкла «Згукі бацькаўшчыны». Шы-рока выкарыстоўваючы народны матыў аб нешчаслівым ка-ханні, паэт не прытрымліваецца ўсталяваных тут норм воб-разнай тропікі: Уся ў слязах, дзяўчына Хіліцца да тына. Поруч з ёю пад расою Зіхаціць шыпшына. (1—146) Кампазіцыйнай асновай страфы, як бачым, з'яўляецца псіхалагічны паралелізм. Аднак у адрозненне ад традыцыйнай формы тут ітарушана размяшчэнне членаў: спачатку, замест адпаведнага ў такіх выпадках параўнання з галіны прыроды, вылучан канкрэтны вобраз «дзяўчыны ў слязах» і толькі пазней уведзен вобраз-паралель роснай «шыпшы-ны», якая павінна падмацаваць і выпукліць сэнсава-эма-цыянальны змест усяго малюнка. Такое парушэнне трафа-рэтнага парадку размяшчэння двух узаемазвязаных членаў паралелізму — г. зн. парушэнне т. зв. «прыёму паступовага звужэння вобразаў» 1 —зусім не парушыла логікі развіцця вобраза, наадварот, шляхам узмацнення сінтаксічнай і сэн-савай сувязі паміж імі ўся страфа шчыльна знітавана ў адзін яскравы і каларытны малюнак. Наступная страфа верша па-будавана ўжо ва ўсталяванай у народных песнях формуле — удалае супастаўленне аналагічных з'яў з галіны прыроды («Вецер павявае і расу страхае», I — 146) і чалавечай псіха-логіі («Ой, напэўна і дзяўчына лек на слёзы мае», I—146) стварае настрой хвалюючага чакання, пробліску надзеі. Аднак у апошняй страфе зноў парушана плаўнае разгорт-ванне традыцыйнай песеннай канвы і зусім ужо ў літара-турным плане падаецца канцоўка верша: Адгадайце ж, людзі, Хто страхаць іх будзе? I чаму ён, жоўтадзюбы, Аж дасюль марудзе? (1—146) Зразумела, што няма ніякай патрэбы выносіць якую-не-будзь катэгарычную ацэнку іменна такому, а не іншаму здзяйсненню аўтарскай задумы. Важна іншае — наколькі мэтанакіравана аперыруе аўтар фальклорным матэрыялам, наколькі творча ўмее ўключыць яго ў тканіну сваіх твораў або выключыць пры неабходнасці, пакідаючы за сабой поўнЫ творчы прастор. Так, напрыклад, фальклорны матыў гадання з явіўся толькі сугучным эмацыянальна-псіхала-гічным фонам для выяўлення выключна шчырых, сумна-ўсхваляваных настрояў лірычнага героя ў вершы «Не кувай ты, шэрая зязюля...»: |