Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯНе кувай ты, шэрая зязюля, Сумным гукам у бары; Mo і скажаш, што я жыці буду, Але лепш не гавары. Бо не тое сведчыць мае сэрца, Грудзі хворыя мае; Боль у іх мне душу агартае, Думцы голас падае. Кажа, што нядоўга пажыву я, Што загіну без пары... Прыляці ж тады ты на магілу, Закувай, як у бары. (1—148) Іншы раз для выяўлення лірычнай тэмы Багдановіч па-майстэрску выкарыстоўвае прыём кантамінацыі фальклор-нага тэксту. Так, каб узмацніць пануючы ў вершы «Вечар» настрой лірычнага ўспрыймання беларускай прыроды, пад-крэсліць яе непаўторны нацыянальны каларыт, паэт уво-дзіць урывак чутай ім у дзяцінстве народнай песні «Ой, дзе ж тая крынічанька»і: Месяц круглы ўстаў на небе, Блішчыць невысока, Увесь чырвона-жоўты, быццам Пугачева вока. 3 мілым, задушэўным зыкам Важкі хрушч лятае; Пра няшчаснае каханне Нехта запявае. Голас полем пракаціўся, У бары аддаўся: «А дзе ж тая крынічанька, Што голуб купаўся?» I снуюцца сумна ў сэрцы, Уюцца адгалоскі Роднай песні, простай песні Беларускай вёскі... |