Произведения Интересные ссылки Новые LCD-телевизоры. Акция на телевизор Philips 32PFL5605 в Allo.ua. . Склад-магазин изделий из дерева - стройматериалы киев. | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯСвабодныя, творчыя адносіны М. Багдановіча да фаль-клорнага матэрыялу дабратворна ўплывалі на фарміраван-не некаторых характерных стылявых асаблівасцей яго паэ-зіі. Амаль ва ўсіх вершах цыкла «Згукі бацькаўшчыны» адчуваецца моцная народна-песенная плынь. Багдановіч смела парушае кананічныя літаратурныя формы сваіх тво-раў і набліжае іх некаторымі найбольш істотнымі моўнымі, вобразнымі, рытмічнымі рысамі да фальклорнай мелодыкі. Збліжэнне гэтае ішло перадусім па лініі засваення народнай метафорыкі, што адпавядала імкненню Багдановіча ад-люстраваць інтымныя перажыванні і настроі простага чала-века з народа. У адпаведнасці з фальклорнай традыцыяй дзеючыя з'явы і вобразы рэчаіснасці, асабліва прыроды, амаль заўсёды персаніфікаваны — яны надзелены, як і ў фальклоры, здольнасцю прымаць актыўны ўдзел ў па-дзеях, уплываць на іх, ствараць адпаведны настрой сугуч-ча ці кантрасту. Напрыклад, «буйны вецер» «дапамагае» лірычнаму герою «выліць», «развеяць тугу», здабыць сабе лепшую долю («Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю»). У ін-шых выпадках павевы ветру ўвасабляюць нейкую цудадзей-ную сілу, якая прыдае чалавеку веру, бадзёрасць, надзею на лепшае («Уся ў слязах, дзяўчына...»). Не разыходзяцца з народнымі і ўяўленні паэта аб долі-нядолі: лірычны герой Багдановіча марыць аб лепшай долі, шчасці, хаця на цяр-ністым шляху да іх ляжаць вялікія, здавалася б, неадоль-ныя перашкоды. Праўда, лірычны герой «Згукаў бацькаў-шчыны» шукае сваё шчасце пераважна ў галіне вузка-асабістага, ён яшчэ не ўзняўся да шырокіх абагульненняў са-цыяльна-грамадскага парадку і не разумее ўзаемнай абу-моўленасці паміж гэтымі дзвюма непарыўнымі сферамі грамадскага быцця чалавека. Нягледзячы на гэта, Багдановічу ўдалося глыбока пра-нікнуць у дух фальклорнай вобразнасці і, дзякуючы гэтаму, рэалістычна адлюстраваць некаторыя характэрныя праявы народнай псіхалогіі. Думаецца, што толькі ў індывідуаль-ным праламленні паэта ўвесь шырокі комплекс жыццёвых успрыйманняў мог знайсці такое своеасаблівае і арыгіналь-нае адлюстраванне. I хаця ідэйны сэнс многіх вершаў цыкла «Згукі бацькаўшчыны» носіць выразна інтымны, асабі-сты характар, тым не менш няма падставы сцвярджаць аб суб'ектывізме ці песімізме гэтых твораў. Цыкл «Згукі бацькаўшчыны» — шчырае і высокапаэ-тычнае адлюстраванне задушэўных пачуццяў і настрояў простага чалавека. I для нас каштоўным, паказальным ва многіх адносінах з'яўляецца той факт, што для выяўлення псіхалогіі народа Багдановіч шырока чэрпае з арсенала яго ўласнай вусна-паэтычнай творчасці. Іменна ў беларускім фальклоры знаходзіць паэт найбольш адпаведныя яго паэ-тычнаму мысленню мастацкія вобразы і прыёмы адлюстра-вання, знаходзіць там сугучныя думкі і настроі. Характэрна, што ў асэнсаванні паэтычнай тэмы Багда-новіч не пайшоў па пратаптаных сцежках механічнай стылі-зацыі. Наследаванне — выкарыстанне разнастайных трады-цыйных фальклорных прыёмаў і формул — у яго творах носіць арыгінальны, самабытны характар. Так, з мэтай псіхалагічнага выяўлення вобразаў, паглыблення іх эма-цыянальнай дзейснасці Багдановіч часта выкарыстоўвае характэрную для народнай песні сістэму непасрэдных зва-ротаў або запытанняў. Найчасцей гэта, як і ў фальклоры, непасрэдныя звароты да людзей, птушак, прыроды. Вось некаторыя, найбольш характэрныя з іх: |