Произведения Интересные ссылки | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯУ поўнай адпаведнасці з народна-паэтычнай традыцыяй уведзены Багдановічам шматлікія сталыя эпітэты. Яны звычайна ўжыты пасля азначаемых слоў («доля горкая», «песня звонкая», «нуда нямая», «вецер буйны» і інш.). Ад-нак у сувязі з канкрэтнай аўтарскай задумай у кантэксце яны набываюць часам новыя сэнсавыя адценні (пераважна ў напрамку паглыбленай псіхалагізацыі вобразных харак-тарыстык). У некаторых вершах цыкла «Згукі бацькаўшчыны» мож-на заўважыць спробы выкарыстаць фальклорны прыём лек-січных паўтораў. Мастацкая функцыя іх, як і ў фалькло-ры,— сканцэнтраваць увагу на канкрэтных успрыняццях малюнка ці з'явы, каб такім шляхам яшчэ больш узмацніць сэнсава-эмацыянальны націск у творы. Іменна такім чынам удалося паэту стварыць глыбока пераканаўчы, трагічны малюнак набліжэння смерці юнака ў вершы «Ян і маці»: Ты стамілася, змарнела, слёз праліла рэчку. Што ж, пастаў прад абразамі, запаліўшы, свечку: Mo паможа Яну гэты свет і пацер словы... Асвяціла свечка з воску хлопца твар васковы. Тае воск, і ўніз ціхутка капелькі сцякаюць, А ў вачох збалелых Яна слёзы праступаюць. Свечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае, I ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае. Ой, не век жа свечцы тонкай зіхацець, гарэці — Дагарыць яна і анікне, як і ўсё на свеце... (1—149) Удалы лексічны паўтор тут спалучаецца з умелым вы-карыстаннем дзеяслоўных форм (яны ўжыты пасля кіруе-мых слоў і вынесены ў канец вершаванага радка, каб стварыць уражанне няўмольнага прыбліжэння смерці) і харак-тэрнага для народных песень эмацыянальнага выклічніка «ой». Усё гэта разам з паглыбленнем лірызму адначасова знітоўвае рытміка-сінтаксічную арганізаванасць верша. Наогул жа, вызначаючы асаблівасці паэтычнай структуры ўсяго цыкла «Згукі бацькаўшчыны», заўважым ары-гінальны эстэтычны комплекс перапляцення літаратурных і фальклорных традыцый. У асноўным Багдановіч пры-трымліваецца сталых норм літаратурнага вершавання (строфіка, сістэма рыфмоўкі і інш.). У той жа час адчуваец-ца схільнасць паэта да парушэння некаторых кананічных норм. Маем на ўвазе рытмічны бок некаторых вершаў цыкла. У большасці з іх не вытрымана якая-небудзь адзі-ная, акрэсленая рытмічная сістэма. Найчасцей вершаваны радок складаецца з трох, чатырох, а то і больш складовых стоп з разнамеснымі, пераважна двума або.трыма моцнымі націскамі (у чатырох з усіх шасці вершаў цыкла радок гэты некалькі нагадвае анапест). Гукавое і рытмічнае афарм-ленне большасці вершаў гэтага цыкла сведчыць, што Баг-дановіч ужо на раннім этапе глыбока адчуваў спецыфіку фальклорнай паэтыкі, імкнуўся арыгінальна і самабытна спалучыць яе традыцыі з літаратурнымі. У гэтым сэнсе «Згукі бацькаўшчыны» — сведчанне інтэнсіўнага росту паэтычнага майстэрства маладога Багдановіча, які імкнуўся па-мастацку ўвасобіць «адгалоскі роднай песні, простай песні беларускай вёскі». |