Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯЛіхтарняў свет у сіняй вышыне... Вітрыны... мора вывесак... як плямы, Анонсы і плакаты на сцяне, Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне! Снуюць хлапцы, суюшчыя рэкламы... Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы... Грук, гоман, гул,— усе ракой імкне. А дальш — за радам кас, ламбардаў, банкаў — Агні вакзала... павадка фурманкаў... Віры людзей... сіпяшчы паравоз... Зялёны семафор... пакгауз... склады... Заводаў коміны пад цьмой нябёс... О, горада чароўныя прынады! (1—164) Іншы раз якой-небудзь архітэктурнай дэталлю стара-жытны горад у паэтычным уяўленні Багдановіча выклікае серыю надзвычай пластычных малюнкаў і сцэн з далёкага мінулага гэтага калісь буйнага цэнтра славянскай культуры (верш «Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»). У той жа час з-пад праніклівага погляду паэта не выпа-даюць жудасныя кантрасты капіталістычнай цывілізацыі: ён бачыць, як на фоне багацця, самаздаволенасці і пыхлі-вай раскошы «гараць аганьком вочы змучаных твараў» (I—169), як дзесьці «Каробушку» пяе дзіцячы альт» (1—169). Прыгнечаны душнай атмасферай гарадской мітусні, лі-рычны герой верша «На глухіх вулках — ноч глухая»: натуральна шукае выхаду: ён звяртаецца да тых крыніц, якія павінны не толькі супрацьстаяць зменлівасці і супярэчлі-васці гарадскіх уражанняў, але і даваць сапраўды неабме-жаваны творчы прастор. Такой жыватворнай крыніцай паэ-тычнага натхнення паэт лічыў родную беларускую вёску. Звесткі аб прабыванні паэта ў вёсцы надзвычай скупыя. Аднак, мяркуючы па ўспамінах бацькі і па тых паэтычных творах, діто вядуць свой генезіс непасрэ-дна ад вясковых уражанняў, можна зрабіць вывад, што ў жыцці юнака-паэта яны пакінулі яркі, незабыўны след. А. Я. Багдановіч пазней успамінаў: «Паездкай ён быў вельмі задаволены, і зразумела, яна аказалася надзвычай дабратворнай для яго паэтычнай дзейнасці. Вярнуўся поўны веры ў тыя^рэ-валюцыйныя сілы, што вылучыла народная стыхія, ^поўны бадзёрасці і веры ў светлае будучае свайго народа». |