Произведения Интересные ссылки | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ.1 сапраўды, у шматлікіх пазнейшых творах, так ці інакш звязаных з прабываннем на бацькаўшчыне, лёгка заўва-жыць новыя ідэйна-творчыя элементы. Непасрэдныя кан--такты з сялянскай масай, цесныя зносіны з іх бытам, пра-цай, традыцыямі — усё гэта імклівым жывым струменем урывалася ў асабістыя адчуванні і настроі паэта і прыдава-ла яго мастацкім абагульненням яшчэ большую жыццёвую сілу і пераканаўчасць. Вось чаму ў адрозненне ад некаторых ранніх твораў («Мае песні», «На чужыне», «Ноч», часткова цыкл «Згукі бацькаўшчыны»), дзе бытавыя дэталі яшчэ недастаткова канкрэтызаваны, у вершах, напісаных пасля лета 1911 г., гэтыя элементы набываюць непараўнальна большую вагу і значнасць. У духу лепшых традыцый бела-рускага крытычнага рэалізму пададзен высокапаэтычньь каларытны і дакументальна праўдзівы малюнак «летняй рабочай пары» ў беларускай дарэвалюцыйнай вёсцы ў вер-шы «У вёсцы»: Калісьці летняю рабочаю парой Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя; як латы, Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх, I аж счарнелася салома стрэх гнілых. Усё руйнавалася, старэла, адмірала, I мала што вакол хоць трохі аздабляла Вясковую нуду: мак яркія цвяткі Рознакалёрныя, як тыя матылькі, У градах высыпаў і цешыў імі душу, Ды можна йшчэ было там-сям пабачыць грушу, Крывую, старую... вось толькі і ўсяго. I да таго ж з людзей не відна нікаго,— Яны на полі ўсе; не мельканець спадніца, Не пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца, Не ўгледзіш белую магерку мужыка, У паветры не памкне іржанне жарабка, I песня сумная не паліецца звонка... (1-216, 217) |