Произведения Интересные ссылки | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯДля абгрунтавання такіх катэгарычных вывадаў звычай-на прыводзіцца некалькі вершаў, як сведчанне настрояў адзіноцтва, роспачы і тугі, адчаю і безвыходнасці ў творча-сці паэта. Зазвычай у форме простата пераліку падаюцца вершы «Цемень», «Хаўтуры», «Усё ў жыцці мне абрыдла», «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог», «Пачуццю цёмнаму падлеглыя», іншыя сарамліва замоўчваюцца («Сеў хлопчык ля вулічнага ганку», «Апокрыф») і без бою аддаюцца ў трафеі буржуазна-нацыяналістычнай крытыцы, якая ахвотна выкарыстоўвае іх для фальсіфікацыі творчасці паэта. Вывучэнне вытокаў і сутнасці фалькларызму М. Багда-новіча і павінна якраз садзейнічаць устанаўленню найбольш істотных элементаў эстэтыкі пісьменніка-рэаліста і вызна-чэнню яго месца ў агульным гісторыка-літаратурным пра-цэсе пачатку XX стагоддзя. РАЗДЗЕЛ I
НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ У РАННЯЙ ТВОРЧАСЦІ М. БАГДАНОВІЧА (1908—1911 h.)
Сягоння ноччу я ў царстве казкі: Звычайны свет расстануў, знік...
1. «У зачарованым царстве» Як вядома, дзяцінства і юнацкія гады Максіма Багда-новіча прайшлі далека за межамі Беларусі — спачатку ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896—1908), пазней у Яраслаўлі (1908—1916). Непасрэднай крыніцай першых жыццёвых уражанняў паэта была бязрадасная расійская рэчаіснасць міжрэвалюцыйнай пары. Багаты матэрыял для наглядан-няў над жыццём давалі працяглыя падарожжы юнака Бат» дановіча ў час летніх канікул^ Аб гэтым успамінаў пазней Адам Ягоравіч Багдановіч — бацька паэта: «Я браў па чар-зе дзяцей з сабою ў паездкі па агляду і ацэнцы зямель — часам працяглыя (раён маіх паездак у той час ахопліваў Ніжнегародскую і Уладзімірскую губерні), каб пазнаёміць іх з жыццём вёскі, павятовых глушаў, і з жыццём фабрыч-ных і заводскіх цэнтраў, і з помнікамі старажытнасці, і з прыгожымі месцамі на Волзе, Вязьме, Вятлузе, П'яне і інш. Словам — у справе выхавання я зыходзіў з жыцця, з жывых непасрэдных нагляданняў, а не з кніг, а кнігі па вінны былі сістэматызаваць і прывесці ў парадак, асэнса-ваць тое, што давала жыццё» Грамадска-палітычныя ўмовы тагачаснай расійскай рэ-чаіснасці ва многім супадалі і нагадвалі аналагічныя абставіны ў далёкай «ускраіннай» Беларусі пачатку XX ст. Вось чаму ўжо раннія ўяўленні паэта аб радзіме характарызуюцца даволі высокай ступенню грамадзянскай спеласці і глыбінёй мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. Бясспрэчна, што свой самастойны ўплыў на пашырэнне агульнага культурнага кругагляду і фарміраванне творчай індывідуальнасці будучага паэта аказвалі кніжныя пазнанні. Заняткі этнаграфіяй, знаёмства з творамі беларускіх пісьменнікаў, асабліва Багушэвіча, Купалы і Коласа, чытанне перыядыч-ных беларускіх выданняў у спалучэнні з перадавымі ідэямі свайго часу надавалі раннім роздумам М. Багдановіча вы-разны дэмакратычны напрамак. Аднак не гэтыя кніжныя ўплывы, а само жыццё з яго^анцшшмі рэвалюцыйна-вы-зваленчымі веяннямі захапіла душу ўражлівага юнака і вы-значыла напрамак усёй яго далейшай літаратурна-грамад-скай дзейнасці. Агульнавядомы надзвычай каштоўныя біяграфічныя матэрыялы аб маладым М. Багдановічу. Яны сведчаць, што ўжо ў гімназічныя гады ён свядома і актыўна ўдзельнічаў у байкоце школьных заняткаў у знак салідарнасці вучнёў-скай моладзі з усеагульнай палітычнай забастоўкай рабочых Ніжняга Ноўгарада ў кастрычніку 1905 года. За ўдзел у вучнёўскіх антыдзяржаўных маніфестацыях пратэсту Багдановічу аб'яўлена дырэкцыяй пяць дысцыплінарных вымоў, у тым ліку адна суровая з папярэджаннем аб вы-ключэнні з гімназіід. Паводле слоў бацькі паэта, вялікі асабісты ўплыў на Багдановіча аказваў яго старэйшы брат Вадзім — адзін з відных важакоў вучнёўскага дэмакратычнага руху. Аб значнай палітычнай актыўнасці Вадзіма сведчыць цікавая перапіска яго з вядомымі тагачаснымі сацыёлагамі Германам Лапаціным, Данілеўскім і інш. |