Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯНа чыстым аркушы, прад вузенькім акном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку, усякімі цвятамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў I птах нявіданных, спляценнем завіткоў Ён пакрашае скрозь — даволі ёсць знароўкі — Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі, I загалоўкі ўсе,— няма куды спяшыць! Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае аконца, I круціцца ў іх прыгожы, лёгкі пыл; Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі У небе ластаўкі шыбаюць пад крыжамі, Як жар гарашчымі, а тут, каля акна, Малінаўка пяе, і стукае жаўна. I зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць Няяркім серабром; нячутна дзень праходзіць; Ужо хутка будзе ноч, і першая звязда Благаславіць канец прыгожага труда. («Перапісчык», I—154) |