Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯЧасам помнікі старажытнай культуры ў паэтычным уяўленні Багдановіча выклікаюць зусім новыя вобразныя асацыяцыі. Так, у вядомым вершы «Слуцкія ткачыхі» ста-ражытная Беларусь — не толькі край чароўных краявідаў і багатай культуры (як гэта падкрэслена ў вершах «Лета-пісец», «Перапісчык», «Кніга»), але і край поўны сацыяль-ных кантрастаў, скрытай, напружанай, драматычнай ба-рацьбы. На светлым фоне цудоўнага вясенняга пейзажу перад зрокам паэта паўстаюць змрочныя малюнкі падня-вольнай працы, бязрадаснага жыцця працоўных жанчьш, малюнкі здзеку і неабмежаванага самавольства феадалаў: Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за вакна, I думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна, Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі; Цямнее край зубчаты бору... (1-156) |