Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯУ супрацьлегласць сцверджанням буржуазных нацыя-налістаў аб «залатым веку» і росквіце феадальнай^Беларусі, Багдановіч сілай сваёй творчай інтуіцыі прыйшоў да каш-тоўнага вываду аб наяўнасці дзвюх плыней у развіцці тага-часнай беларускай нацыянальнай культуры — народная, дэмакратычнай і варожай ёй культуры пануючых феадаль-ных вярхоў. 3 гэтых жа пазіцый рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэ-тыкі падышоў Багдановіч да вырашэння праблемы вытокаў нацыянальнага мастацтва. Па думцы паэта, мастацкае самавыяўленне народа — арганічная духоўная патрэба, выявление яго дум і імкненняў, сведчанне невычэрпных творчых і маральных сіл народа. Іменна пад уплывам глыбокгх патрыятычных пачуццяў да роднага краю, да яго «родных ніў-... родных хат» у сэрцах прыгонных ткачых зараджаецца неадольнае жаданне выявіць свой душэўны стан у самабыт-най і паэтычнай форме «радзімага васілька»і: I тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага ўзору, Цвяток радзімы васілька. (1-156)
Відавочна, што алегарычны вобраз «васілька» сімвалі-зуе тут народныя, фальклорныя вытокі мастацтва. Твор-часць народа трактуецца аўтарам не як маўклівы помнік старажытнасці, а як жывая, дзейсная форма выяўлення на-роднай самасвядомасці. 3 прагрэсіўных пазіцый спрабуе Багдановіч падысці да асэнсавання гістарычнай ролі фальклору ў фарміраванні старажытнай беларускай літаратуры ў нарысе «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI стагоддзя»^. За-кранаючы пытанні вытокаў старажытнай літаратурнай мо-вы, аўтар сцвярджае, што ў аснове яе — народная мова. Толькі на аснове фальклору, як праяўлення «духоўнай творчасці нацыянальнай душы» (II—20), маглі паявіцца такія агульнарускія літаратурныя шэдэўры, як «Слова аб палку Ігаравым», толькі ў «кашульцы роднага слова» маглі ўзнікнуць такія «два заходнерускія каштоўныя каменьчы-кі-самародкі», як «Песня пра князя Ізяслава» і «Песня пра князя Усяслава» (II—16). Багдановіч падкрэслівае, што ўвесь запас моўных і вобразных сродкаў гэтых песень узя-ты цалкам з арсенала фальклорнай паэтыкі, якая, у сваю чаргу, абумоўлена канкрэтна-гістарычнымі абставінамі гкыцця і быту народа. Вось чаму лепшыя помнікі старажытнай літаратуры (маецца на ўвазе «Слова аб палку Irapa-вым».— М. Г.) перапоўнены «вобразамі і сраўненнямі, ка-торыя ўсе — з пачатку да канца — узяты з мужыцкай Глебы, з быту народа-земляроба, пракладваючага свае боразны сярод бяскрайніх лясоў. Толькі ён, загублены ў дрымучых пушчах і балотах, мог на працягу некалькіх строк столькі раз успамянуць адзін і той жа выраз «скакнуў лютым зве-рам», «скакнуў воўкам», «воўкам рыскаў», «воўкам пуціну перабягаў». Толькі народ, усімі думкамі, усім рухам жыцця свайго прыкуты да хлебаробства, мог апісываць бітву ў та-кіх словах: «На Нямізе (рацэ) снапы сцелюць галавамі, малоцяць цапамі харалужнымі, на таку жыццё кладуць, веюць душу ад цела. Нямігі крывавыя берагі не збожжам былі пасеяны — пасеяны касцямі рускіх сыноў» (II—16). |