Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯПераасэнсоўваючьГ пушкінскія вобразы Моцарта і Сальеры, паэт рашуча становіцца на пазіцыі матэрыялі-стычнай трактоўкі творчага акта. Ён у духу Бялінскага сцвярджае перавагу інтэлектуальных, усвядомленых па-чаткаў у творчым працэсе над інтуітыўнымі, падсвядо-мымі: ........... Не Мэры, Не Фауст, не цар Барыс, а Моцарт і Сальеры Варушаць мозаг мой. Здаецца мне, што тут Сальеры атрымаў несправядлівы суд. Халодным розумам праняўшыся, натхненне Ён мусіў тым губіць,— так кажа абвіненне. Сальеры ў творчасці усё хацеў паняць, Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць, Абдумаць спосабы, і матэр'ял, і мэту, I горача любіў сваю свядомасць гэту. У творчасці яго раптоўнага няма: Аснова да яе — спакойная дума. (1-51) Абараняючы прынцыпы ўсвядомленага мэтанакірава-нага мастацтва, М. Багдановіч, такім чынам, арганічна на-бліжаўся да перадавых ідэйна-творчых пазіцый рэвалю-цыйна-дэмакратычнай эстэтыкі. У сваю чаргу гэта прывяло да значнага ўзмацнення грамадзянскіх матываў і прагрэ-сіўнай класавай арыентацыі ў паэзіі Багдановіча. Грунтуючыся на перадавых пазіцыях народнасці і рэа-лізму, Багдановіч імкнецца падысці да вырашэння некато-рых актуальных эстэтычных праблем: цяпер ад абароны матэрыялістычнай прыроды творчага акта («Ліст») ён пе-раходзіць да шырокага філасофскага асэнсавання вытокаў і грамадскай функцыі мастацтва, сутнасці мастацкай красы як эстэтычнай катэгорыі і інш. Характэрным у гэтым сэн-се з'яўляецца вядомае алегарычнае апавяданне «Апокрыф» (1913). Твор гэты, незаслужана забыты і па-сапраўднаму не ацэнены нашымі даследчыкамі, нягледзячы на свой па-лемічны, дыскусійны характар (аб гэтым сведчыць сама яго форма — форма дыялектычнай спрэчкі, дыспута) і пэў-ную неакрэсленасць асобных сцверджанняў, выяўляе многія станоўчыя рысы эстэтычных поглядаў паэта на больш поз-нім, спелым этапе. |