Произведения Интересные ссылки Квартиры в Подмосковье - квартиры от застройщика. Как кидают при покупке новостроек. . кирпич керамический. . купить двери металлические . | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯЗнаходжанне сям'і Багдановічаў у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, тагачасных буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху (прыгадаем першамайскія падзеі ў Сормаве, апісаныя А. М. Горкім у рамане «Маці»), сваяцкія сувязі з сям'ёй Горкага, блізкія сувязі з прагрэсіўна настроенымі людзьмі з асяроддзя дэмакратычнай інтэлігенцыі (сем'і Лапіных, Шчарбаковых, Дзябольскіх, Галаванавых і інш.) разам з тымі саліднымі дэмакратычнымі традыцыямі, што захоў-ваў бацька паэта, былы актыўны член «Народнай волі» (1888—1892),— усё гэта, безумоўна, станоўча уплывала на фарміраванне грамадека-Налітычных поглядаў і эстэтычных густаў маладога Багдановіча. / Цяпер сталі вядомымі новый архіўныя матэрыялы, якія сведчаць, што М. Багдановіч быў непасрэдна звязан з сор-маўскімі падзеямі і перадаваў іх удзельнікам нелегальна ў турму літаратуру. 3 аднаго з лістоў у рэдакцыю «Нашай Нівы» (канец 1913 г.) вынікае, што ў свой час паэт меў су-вязь з сацыял-дэмакратамі Ніжняга Ноўгарада, атрымлі-ваючы ад іх пэўную інфармацыю 2. Усё гэта дазваляе па-новаму глянуць на характар літа-ратурна-грамадскай дзейнасці Багдановіча, на глыбока дэ-макратычныя грамадскія імпульсы ўсёй яго паэзіі. Іменна ў шчыльнай сувязі Багдановіча з жыццём народа і яго рэ-валюцыйна-вызваленчай барацьбой пачатку XX ст. і трэ-ба шукаць вытокі тых дэмакратычных літаратурна-грамад-скіх пазіцый, што праявіліся з самага пачатку паэтычнага самавыяўлення пісьменніка. Ужо ў першым сваім творы «Музыка» (1907 г.) Максім Багдановіч з пазіцый рэалізму і народнасці імкнуўся рас-крыць сутнасць мастацтва як дзейснага сродку барацьбы за вызваленне чалавека і абуджэнне яго чалавечай год-насці: «Жыў на свеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. I плакала ў яго руках скрыпка, і такая была ў яго гранні нуда, што аж за сэрца хапала... Плача скрыпка, льюць людзі слёзы, а музыка стаіць і выводзіць яшчэ жаласней, яшчэ нудней. I балела сэрца, і падступалі к вачам слёзы: так і ўдарыўся б грудзьмі аб зямлю ды ўсё слухаў бы музыку, усё плакаў бы па сваёй долі... А бывала яшчэ і так, што музыка быццам вырастаў у ва-чах людзей, і тады граў моцна, гучна: гудзяць струны, зво-ніць рымка, бас, як гром, гудзіць і грозна будзіць ад сну і завець ён народ. I людзі падымалі апушчаныя галовы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы. Тады бляднелі і трасліся, як у ліхаманцы, і хаваліся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыўдзіцелі народу. Многа іх хацела купіць у музыкі скрыпку яго, але ён не прадаў яе Hi-кому. I хадзіў ён далей між бедным людам і граннем сваім будзіў ад цяжкага сну» (I—385). Сіла мастацтва крыецца ва ўменні адчуць і праўдзіва адлюстраваць настрой прыгнечаных мае у класавым грамад-стве: «Але прыйшоў час, і музыкі не стала; злыя і сільныя людзі кінулі яго ў турму, і там скончылася жыццё яго... I тыя, што загубілі музыку, узялі яго скрыпку і пачалі са-мі граць на ёй народу. Толькі іхняе гранне нічога людзям не сказала,— «Добра граеце,— гаварылі ім, — ды ўсё не тое!» I ніхто не мог рас" тлумачыць, чаму ад грання музыкі так моцна білася сэрца бедакоў. Ніхто не ведаў, што музыка ўсю душу сваю клаў у ігру. Душа яго знала ўсё тое гора, што бачыў ён па лю-дзях; гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыком па струнах; і ніводзін сыты не мог так граць, як грала на-роднае гора. Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разбілася. Але памяць аб музыку не згінула з ім разам. I з-паміж таго народу, катораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуць будзіць людзей к свету, ч праўдзе, брацтву і свабодзе...» (I—385, 386). |