Произведения Интересные ссылки Лучшее - автомобили хендай по минимальной стоимости. . автостекло замена москва . . погрузчик запчасти . | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ3 пазіцый народнай эстэтыкі пісьменнік палемізуе з ты-мі, хто, штучна супрацьпастаўляючы паняцце красы і даб-ра, спрабаваў абгрунтаваць сваю тэорыю аб самацэннасці і незацікаўленасці мастацтва. Так, у супрацьлегласць па-жаданню аднаго з персанажаў «Апокрыфа» — «няхай жа ў песнях будуць думкі добрыя і павучаючыя, каб, апроч красы, меўся ў іх і спажытак чалавеку» (I—388)',— аўтар больш схільны падзяляць думку аб тым, што «няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля ду-шы» (I—388). Зразумела, што нельга атоесамліваць думкі персанажаў твора з пазіцыяй самога аўтара, аднак відавоч-на, што такі вывад вынікае са ўсёй логікі палемічных раз-важанняў Багдановіча. Пры гэтым трэба ўлічыць, што ён не імкнуўся да ўсебаковага вызначэння сутнасці эстэтычнай красы, а толькі, маючы на ўвазе яе народны ідэал (аб гэтым сведчыць і самая алегорыя: васількі — народнае ўва-сабленне красы), сцвярджае ў першую чаргу грамадскі ха'-рактар эстэтычнага пачуцця. На гэтай аснове Багдановіч і спрабуе ўстанавіць непарыўнае адзінства этыкі і эстэтыкі У народных уяўленнях аб прыгожым: сапраўдная краса не можа супрацьстаяць «спажытку дзеля душы» простата чалавека, яна якраз і павінна з'яўляцца сродкам мастацкага вьіяўлення яго запаветных ідэалаў — дабра, красы, праўды. Ьось чаму нельга бачыць у ідэйнай канцэпцыі «Апокры-Фа» нейкія адхіленні ў бок эстэцтва, «чыстай красы». Хут-чэи наадварот, перад намі адкрытае супрацьпастаўленне народнага ўяўлення аб красе індывідуалістычным густам сімвалістаў, якія сцвярджалі: «Мастацтва дае асалоду. Але, разам з гэтым, у мастацтве няма бліжэйшых мэт, ніякай карысці...» «Апокрыф» — сведчанне настойлівых творчых розду-маў М. Багдановіча, заканамерны этап у выспяванні пісь-менніка-рэаліста, які неўзабаве (1916) катэгарычна высту-піць супраць сімвалісцкай плыні, «якая супрацьпаставіла ідэі сацыяльнасці ідэю асабістай аўтаномнасці і публіцысты-цы ў паэзіі — аўтаномнасць красы» (II—89). Як бачым, далейшае фарміраванне эстэтыкі паэта пра-ходзіць пад выразным уздзеяннем народных поглядаў на мастацтва і фальклор. Гэтую ж лінію абароны народных вытокаў мастацтва прадоўжыў Багдановіч і ва многіх ін-шых творах («У вёсцы», «Вераніка», «Мадонна»). Шляхам арыгінальнага супастаўлення адпаведных мастацкіх і фальклорных вобразаў пісьменнік прыходзіць да вываду, што адзінай іх крыніцай з'яўляецца рэальнае, акаляючае чалавека жыццё і прырода. Іменна адсюль бяруць свой творчы пачатак і славутыя рафаэлеўскія мадонны, гэтыя «недасяжныя вяршыні мастацтва» (I—412), і адпаведныя фальклорныя матывы. Само імкненне «зліць паміж сабою рысы і дзявочай і мацярынскай красы» (I—412) звязана, па думцы Багдановіча, з непасрэднымі функцыямі мастацтва, якое павінна выяўляць не толькі непаўторную пры-гажосць жыцця, але і выдатныя гуманістычныя ідэалы про-стага чалавека. 3 пазіцый фальклорнай эстэтыкі спрабуе паэт асэнса-ваць і самую сутнасць паняцця красы, якая існуе ў народным мастацтве не сама па сабе, бязмэтна, а, наадварот, за-давальняючы эстэтычныя патрэбы чалавека, яго ўяўленні аб прыгожым і добрым, аказвае дабратворнае маральна-эстэтычнае ўздзеянне. Іменна ў абліччы простай сялянскай нянькі-падлетка бачыць паэт праяўленне той «вышэйшай красы», якая павінна сімвалізаваць народны ідэал прыго-жага: I, як схіляецца ад ветру верх бярозкі, Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі Сціраючы' яму, штось пачала казаць, Каб заспакоіць плач — зусім, як быццам маць, I саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны, Дзіцячым, цененькім; і ў тэты час яна, Здавалася, была аж да краёў паўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою, I, помню, я на міг пахарашэў душою. А можа не краса была ў дзяўчынцы той,— Дзяўчынцы ўпэцканай, і хілай, і худой,— А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз маці божай лікі. (1—217) |